Навіны
Другі год ва ўстанове адукацыі дзейнічае клас аграрнай накіраванасці. Вучні профільнага класа засвойваюць праграму факультатыўнага занятку "Уводзіны ў аграрныя прафесіі", змест якой адпавядае мэтам і задачам развіцця аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь. У рамках Года малой радзімы 01 лютага 2020 года адбылася сустрэча з былым выпускніком школы Мохань Андрэем Аркадзьевічам, які працуе кіраўніком ААА "Валевачы" Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Андрэй Аркадзьевіч расказаў вучням пра спецыялізацыю, асноўныя накірункі развіцця гаспадаркі. Адзначыў, што працаўнікі атрымліваюць дастойную зарплату, гаспадарка мае развітую інфраструктуру. Вучні падзяліліся сваімі думкамі аб тым, што выбралі профільны клас таму, што хочуць звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай, маюць магчымасць вывучаць біялогію і хімію на павышаным узроўні, магчымасць паступіць на спецыяльнасць аграрнага профілю без экзаменаў. Мохань А.А. пажадаў вучняў добрай вучобы і дадаў, што пасля заканчэння ВНВ чакае іх у сваёй гаспадарцы.