ЗАЦВЯРДЖАЮ
Дырэктар
ДУА “Цырынская сярэдняя школа”
___________Н.М.Адамушка
“_____”_________2023
Графік
работы інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра
ІІ паўгоддзе 2022/2023 навучальнага года
Панядзелак |
Аўторак |
Серада |
Чацвер |
Пятніца |
Субота |
07.50 – 08.50 |
07.50 – 08.50 |
07.50 – 08.50 |
07.50 – 08.50 |
07.50 – 08.50 |
10.00 – 13.00 |
13.55 – 17.10 |
14.50 – 17.05 |
14.50 – 17.05 |
14.50 – 17.05 |
14.50 – 17.05
|
работы інфармацыйна – бібліятэчнага цэнтра
ДУА “Цырынская сярэдняя школа” ў шосты школьны дзень
ІІ паўгоддзе 2022/2023 навучальны год
ПАЛАЖЭННЕ
аб інфармацыйна-бібліятэчным цэнтры
Інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр уяўляе сабой комплекс сабраных у асобным памяшканні адукацыйных і інфармацыйных матэрыялаў на электронных і папяровых носьбітах, да якіх забяспечаны доступ навучэнцаў і педагогаў.
1. Агульныя палажэнні
1.1. Інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр (далей – ІБЦ) створаны для назапашвання, абагульнення даведачных, метадычных матэрыялаў і педагагічнага вопыту сродкамі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (далей – ІКТ).
1.2. ІБЦ дае ўмовы для рэалізацыі прынцыпаў даступнасці, бесперапыннасці адукацыі, самастойнасці вучняў і педагогаў у навучанні і выкладанні з выкарыстаннем ІКТ.
1.3. У сваёй дзейнасці ІБЦ кіруецца нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама, Каардынацыйнага савета па праблемах інфарматызацыі сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці, унутранымі лакальнымі дакументамі ўстановы адукацыі, сапраўдным Палажэннем.
2. Арганізацыйная структура ІБЦ
2.1 ІБЦ з'яўляецца цэнтрам збору электронных адукацыйных і інфармацыйных рэсурсаў і ўключае: электронныя сродкі навучання, распрацаваныя за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту; электронныя сродкі навучання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт»; электронныя падручнікі; вучэбна-метадычныя дапаможнікі, рабочыя праграмы курсаў, навучальныя дапаможнікі, метадычныя рэкамендацыі і г. д.; электронныя перыядычныя выданні і дадаткі да іх; інфармацыйна-бібліяграфічныя базы даных;аўдыёвізуальныя матэрыялы; электронныя сродкі навучання, праграмныя прадукты, распрацаваныя педагогамі ўстановы адукацыі.
2.2 ІБЦ размяшчаецца на базе бібліятэкі ўстановы адукацыі.
2.3Абсталяванне ІБЦ ўключае:
- камп’ютар для аўтаматызацыі працы бібліятэкара, з падключэннем да лакальнай сеткі ўстановы адукацыі і доступам у Інтэрнэт;
- праграмнае забеспячэнне.
2.4 Доступ да інфармацыі, якая змяшчаецца ў ІБЦ, ажыццяўляецца з кожнага камп’ютара ўстановы адукацыі.
2.5 Бібліятэкар арганізуе і вядзе інфармацыйна-бібліяграфічныя базы дадзеных, раздзел “Электронныя падручнікі і навучальныя дапаможнікі”.
2.6 Бібліятэкар установы адукацыі сумесна з педагогамі праводзіць адбор і фарміраванне фонду ІБЦ. Вядзе адзіную базу дадзеных па ўсіх напрамках дзейнасці ІБЦ за кошт пераносу дадзеных з носьбітаў удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Забяспечвае абарону і захоўванне інфармацыі і праграмнага забеспячэння. Ажыццяўляе дапамогу навучэнцам і педагогам у іх самастойнай дзейнасці з камп’ютарнымі праграмамі. Інфарміруе ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу аб стане і абнаўленні ІБЦ.
2.7 Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце праводзіць збор і абагульненне інфармацыі па выкарыстанні матэрыялаў ІБЦ ў адукацыйным працэсе, кансультуе настаўнікаў па выкарыстанні інфармацыйных сродкаў у адукацыйным працэсе, творчай працы, па самаадукацыі.
2.8 Кіраўніцтва ІБЦ і кантроль за яго дзейнасцю ажыццяўляе дырэктар установы адукацыі, які зацвярджае нарматыўныя загады, Палажэнні і інш., тэхналагічныя дакументы (інструкцыі па эксплуатацыі тэхнічных прылад), планы і справаздачы аб рабоце ІБЦ.
3. Асноўныя напрамкі дзейнасці ІБЦ
3.1 Стварэнне ва ўстанове адукацыі інфармацыйна-бібліятэчнага асяроддзя як сферы выхавання і навучання са спецыяльнымі бібліятэчнымі і інфармацыйнымі сродкамі.
3.2 Стварэнне банка педагагічнай інфармацыі як аднаго з кампанентаў адзінай інфармацыйнай адукацыйнай сеткі.
3.3 Фарміраванне інфармацыйнага светапогляду навучэнцаў і развіццё ўменняў па інфармацыйнаму самазабеспячэння вучэбнай, прафесійнай і іншай пазнавальнай дзейнасці.
3.4 Стварэнне ўмоў для педагогаў у атрыманні інфармацыі аб педагагічнай і метадычнай літаратуры, новых сродках навучання праз электронныя каталогі, а таксама магчымасць адбору сродкаў навучання, сувязі з педагогамі іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, іншых гарадоў, краін, выкарыстоўваючы электронную пошту, сетку Інтэрнэт.
3.5 Фарміраванне навыкаў і ўменняў самастойнай, творчай, пошукава-даследчай дзейнасці навучэнцаў і педагогаў.
3.6 Стварэнне ўмоў навучэнцам, педагогам для выкарыстання электронных падручнікаў, кніг, перыёдыкі, прагляду відэазапісаў, працы з камп’ютарнымі праграмамі.
4. Фінансаванне, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне
4.1. Фінансаванне дзейнасці ІБЦ адбываецца за кошт пазабюджэтных сродкаў, а таксама за кошт сродкаў раённых мэтавых праграм і іншых крыніц фінансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
5. Парадак зацвярджэнняПалажэння і ўнясення ў яго змяненняў
5.1 Палажэнне аб ІБЦ прымаецца рашэннем педагагічнага савета ўстановы адукацыі.
5.2 Пры неабходнасці ў Палажэнне аб ІБЦ могуць быць унесены змены і дапаўненні па ініцыятыве аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама, установы адукацыі.
Задачы ІБЦ
• Забеспячэнне адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі і самаадукацыі вучняў, педагогаў шляхам бібліятэчнага і інфармацыйна - бібліяграфічнага абслугоўвання.
• Фарміраванне ў навучэнцаўінфармацыйнай культуры, культуры чытання, уменняў і навыкаў незалежнага бібліятэчнага карыстальніка.
• Папулярызацыя духоўна-культурнай спадчыны.
• Камп'ютарызацыя бібліятэчных працэсаў, фарміраванне школьнага медыяцэнтра.
• Прыцягненне пазабюджэтныхсродкаў на развіццё бібліятэкі.
• Арганізацыя камфортнага бібліятэчнага асяроддзя.