Вучоныя Беларусі – выпускнікі нашай малой радзімы
ДУА “Цырынскі вучэбны – педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа”
Леановіч Іван Іосіфавіч
Доктар тэхнічных навук, прафесар.
Нарадзіўся ў 1929 годзе ў в.Цырын. Пасля з’яднання Заходняй Беларусі з БССР вучыўся ў Цырынскай сярэдняй школе. Закончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут у 1953 г.
Працаваў асістэнтам, дацэнтам, загадчыкам кафедры транспарту лесу і дарожных машын, прарэктарам Беларускага тэхналагічнага інстытута. З 1968 па 1984 г. быў намеснікам міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. З 1979 па 2009 г. – загадчык кафедры «Будаўніцтва і эксплуатацыя дарог» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ).
Мірачыцкі Фёдар Уладзіміравіч
Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Нарадзіўся ў 1936 г. у в. Баяры. Закончыў Цырынскую сярэднюю школу ў 1954 годзе, Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут у 1962 годзе.
З 1969 года намеснік, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, з 1984 года намеснік старшыні Дзяржплана БССР, першы намеснік старшыні Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР.
У 1991-1994 г. міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Леановіч Сяргей Іванавіч
Доктар медыцынскіх навук.
Нарадзіўся ў в. Мітрапольшчына Баранавіцкага раёна. У 1955 годзе закончыў Цырынскую СШ.
У 1966 годзе закончыў лячэбны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
Працаваў дырэктарам Пінскага медыцынскага вучылішча, загадчыкам аддзялення экстранай хірургіі 4-й клінічнай бальніцы г.Мінска
З 1979 па 1986г. – асістэнт, дацэнт, загадчык 1-й кафедры хірургічных хвароб МДМІ. З 1986 па 1997г. – галоўны хірург Міністэрства аховы здароўя БССР.
З 2004г.- прафесар БДМІ.
Адамушка Уладзімір Іванавіч
Кандыдат гістарычных навук.
Нарадзіўся ў 1952 годзе ў в. Падгайна. Закончыў Цырынскую сярэднюю школу ў 1967 годзе, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1973 годзе. Працаваў у Бюро міжнароднага маладзёжнага турызму “Спутнік”, Камітэце маладзёжных арганізацый БССР, Мінскай вышэйшай партыйнай школе.
З 1991 г.начальнік аддзела, а з 1995 г.намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь. З 2002 г. – Старшыня Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2006 г. – дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Паўловіч Сяргей Іванавіч
Кандыдат сельскагаспадарчых навук
Нарадзіўся ў 1956 годзе ў в.Далматаўшчына. Закончыў Цырынскую СШ у 1973 годзе, Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут у 1978г.
На базе калгаса “Ленінскі шлях” (зараз – СВК “Цырын-Агра”) стварыў навукова-вытворчае прадпрыемства па вырошчванні элітных сартоў бульбы.
Прадпрыемства мае ў пастаянным карыстанні 282 га ворнай зямлі з выкарыстаннем трохпольнага севазвароту. Зыходны матэрыял для размнажэння элітнай бульбы паступае з РУП НАН БелНДІ бульбаводства, Norex-Norika Exportgesellschaft mbH (Германія), Bavaria-Saat Vertriebs GmbH (Германія).
Штогод прадпрыемства атрымлівае да 2 500-3 000 тон насення элітнай бульбы і па патрэбах рынку Рэспублікі Беларусь прывозіць з Германіі 200-300 тон элітнага насення раяніраванай бульбы для далейшай вытворчасці і размнажэння.
Лежань Уладзімір Іванавіч
Кандыдат тэхнічных навук, член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі.
Нарадзіўся ў 1933г. у в.Красная. Закончыў Цырынскую сярэднюю школу.
З 1955 па 1971г. працаваў на Бабруйскім фанерна-дрэваапрацоўчым камбінаце.
З 1971 г. намеснік міністра, першы намеснік міністра лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці БССР. Першы намеснік прэзідэнта канцэрна “Беллесбумпрам” (1991-1992).
Лазарчык Максім Уладзіміравіч
Малодшы навуковы супрацоўнік
Нарадзіўся ў 1994г. у в.Цырын. Закончыў Цырынскую сярэднюю школу ў 2011г. і БНТУ ў 2016г.
Працуе ў Дзяржаўнай навуковай установе “Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А.У.Романа”. Займаецца вырабам вырабаў з выкарыстаннем фракцыйных матэрыялаў.
Наумовіч Іван Міхайлавіч
Дацэнт сельскагаспадарчых навук
Нарадзіўся ў 1988г. у в.Красная. Закончыў Цырынскую сярэднюю школу ў 2005г., у 2010 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт,а ў 2013г. - аспірантуру. Працуе ў г. Жодзіна ў РУП "Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве ». У 2018г. абараніў дысертацыю на вучоную ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук па тэме «Аптымізацыя тэрмінаў сяўбы, нормаў высеву насення, сродкаў абароны раслін у тэхналогіі вырошчвання гібрыдаў рапсу яравога ў цэнтральнай частцы Беларусі».
У 2020г. атрымаў вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Аграномія».У цяперашні час працуе над тэхналогіяй вырошчвання азімага і яравога рапсу.
Леановіч Лідзія Мікалаеўна
Доктар медыцынскіх навук
Нарадзілася ў вёсцы Цырын. Закончыла Цырынскую сярэднюю школу ў 1949 годзе. Паступіла ў Мінскі медыцынскі інстытут, які закончыла ў 1956 годзе.