Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Піянерскі збор “Маленькія героі вялікай вайны”

Дата: 10 февраля 2020 в 17:46, Обновлено 13 февраля 2020 в 01:48
412 просмотров

     8 лютага ў календары нашай краіны  - асобая дата. Гэта Дзень памяці юнага героя-антыфашыста.

   “75 гадоў прайшло з дня перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, але і сёння, і кожны год мы будзем гаварыць аб тых, хто змагаўся  за нашу Радзіму. А  змагаліся за яе не толькі дарослыя, але і  дзеці, нашы равеснікі”, -  такімі словамі  пачаўся збор “Маленькія героі вялікай вайны”, які прайшоў ва ўстанове адукацыі 10 лютага.  Піянеры дружыны імя Ю.А. Гагарына ўспомнілі, калі адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста. Чаму іменна 8 лютага выбралі гэты дзень? Расказалі пра   хлопчыкаў і дзяўчынак, якія змагаліся і паміралі за свабоду, пра тых, хто ўнёс свой уклад у незалежнасць нашай Радзімы, каму мы, сённяшнія аднагодкі, абавязаны шчаслівым жыццём. Гэта  Зіна Партнова, Марат Казей, Валя Коцік, Вася Карабко, Лера Сакалова і многія  другія  піянеры. Хай жыццё гэтых падлеткаў было нядоўгім, але памяць пра іх працягвае жыць у нашых сэрцах. 

Фотарэпартаж са збора

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.