Навіны
У рамках Тыдня мужнасці і славы ў навучальнай установе праходзіць акцыя "Падарунак любімаму тату!". Выхаванцы падрыхтавалі сваімі рукамі сувеніры татам.
У рамках Тыдня мужнасці і славы 22 лютага ва ўстанове адукацыі прайшла гульня-конкурс "Імкнёмся да перамогі". З вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у дадзеным конкурсе выхаванцы рознаўзроставай групы і вучні 1і 2 класаў.
21. 02. 2017 года ва ўстанове адукацыі прайшло мерапрыемства "Падарожжа-віктарына "Жыве ў вяках беларускае слова" ", прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.
20. 02. 2017 г. ва ўстанове адукацыі прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць" да Дня абаронцаў Айчыны, якую правяла класны кіраўнік 5 класа Шайбак Л. У. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, з родамі войск Рэспублікі Беларусь, з навучальнымі ўстановамі, якія рыхтуюць кадры для ваеннай службы.
Псіхалагічны занятак "Круг дапамогі" у рамках шостага школьнага дня садзейнічаў згуртаванасці дзяцей, развіццю камунікатыўных уменняў.
18 лютага ў рамках шостага школьнага дня сярод вучняў 5-8 класаў прайшла творчая гульня "Шлях да мары".
18 лютага ў рамках шостага школьнага дня вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у гульні "Каламбур", якую арганізавала і правяла класны кіраўнік 3 класа Палякова Т.І.
18 лютага ў рамках шостага школьнага дня вучні 3-4 класаў прынялі ўдзел у алімпіядзе па матэматыцы.
17.02. 2017 г. арганізавана паездка вучняў 7 - 11 класаў для наведвання ўласнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Мірскія ўзоры". Вучні пазнаёміліся з прадукцыяй прадпрыемства, з народнымі рамёсламі, змаглі назіраць за работай майстроў.
13.02.2017 г. ва ўстанове адукацыі прайшла інфармацыйная гадзіна "Старонкі неабвешчанай вайны" (да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў), якую падрыхтавала класны кіраўнік 7 класа Казлова Т. У.
У рамках шостага школьнага дня 11.02. вучні 5 - 8 класаў прынялі ўдзел у рабоце круглага стола “Здаровы будзеш-усё здабудзеш” , які правяла класны кіраўнік 5 класа Шайбак Л. У.
11.02. 2017 г. у рамках шостага школьнага дня ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень здароўя "Беражы свой заўтрашні дзень". Вучні 2-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтвах па лыжах. Сярод вучняў 5-9 класаў перамаглі Адамушка М.,Таболіна К. -1 месца, Гульбіцкі Д., Богук А. – 2 месца, Таболін А., Кобрына А. – 3 месца.
11.02. у рамках шостага школьнага дня навучэнцы 1 - 4 класаў прынялі ўдзел у гумарыстычных спаборніцтвах “Мяцеліца”, якія арганізавала класны кіраўнік 2 класа Зінчанка Г.М.
11.02. 2017 г. вучні 3 - 4 класаў удзельнічалі ў алімпіядзе па беларускай мове. У гэты ж дзень адбылося закрыццё Тыдня беларускай і рускай мовы, былі падведзены вынікі. Пераможцы атрымалі граматы.
У рамках Тыдня беларускай і рускай мовы 10.02. навучэнцы малодшых класаў пазнаёміліся са старонкамі вуснага часопіса "Я люблю цябе, родная мова"