Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Прылады земляробства

Дата: 14 июня 2020 в 20:55, Обновлено 21 августа 2021 в 00:50

   Пераступіўшы парог музея, мы адразу трапляем у  двор селяніна.

   Тут захоўваюцца  экспанаты,  якія з’яўляюцца нашай гісторыяй, нашай памяццю, тэхналагічнай  асновай  для  сучаснай  сельскагаспадарчай тэхнікі. Сучасная тэхніка - гэта ўнукі і праўнукі нашых экспанатаў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Яны засталіся нам ад прадзедаў спакон вякоў і займаюць ганаровае  места ў нашым музеі.  Экспазіцыя так і называецца - “Нам засталася спадчына”.

   Тут прадстаўлены экспанаты, якія характарызуюць цэлую эпоху, быт, светапогляд, культуру многіх і многіх пакаленняў, якія пражывалі і працавалі на нашай тэрыторыі ў 18 – 19 стст.

Беларусь заўсёды была краінай сялянскай, земляробчай. Тут з даўніх часоў сеялі збожжа, ячмень, авес. На сваіх невялікіх надзелах сялянне вырошчвалі збожавыя і розныя тэхнічныя культуры. З-за невялікіх памераў зямельных надзелаў сялянне маглі забяспечыць толькі сваю сям’ю ўсім неабходным: адзеннем і харчаваннем.

   Уранку, з усходам сонца, селянін ехаў у поле і ўзорваў  пры дапамозе драўлянай сахі глебу, сеяў семя ці  зерне.

 Асноўнай цяглавай сілай і транспартным сродкам быў конь.

Для ўборкі збожавых культур выкарыстоўвалі  серп або касу.

 Каласы малацілі пры дапамозе цапоў, якія былі зроблены з 2-х палак: меншай (дубовая) і большай, з арэшыны.

 Людзі казалі : “Пакуль на гумне цэп, пакуль на стале хлеб”. Цапамі нашы продкі малацілі жыта, авес, ячмень. Аббівалі каласы ў некалькі рук.  

   У кожнага гаспадара на падворку стаялі плеці, хлявы, абавязкова – гумны, дзе з прадвеку захоўвалі і малацілі снапы. Абмалочанае зерне на  ручных жарнавах ці з дапамогай ветраной мельніцы малолі.

Муку прасейвалі на сітцах.

   

    Ступа – традыцыйная прылада для  апрацоўкі зерня на крупы. Выкарыстоўвалі і для іншых мэт. Ступу рабілі з кавалка дубу, грабу. У ствале выдзеўбвалі конусападобную выемку глыбіней 20-30 см і дыяметрам 10-15 см. Таксама выдзеўбвалі і ніжнюю частку ступы, і яна як быццам стаяла на ножцы. Да ступкі патрэбен быў таўкач.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.