Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вечар сустрэчы з выпускнікамі - 2020

Дата: 3 февраля 2020 в 15:46, Обновлено 10 февраля 2020 в 09:30
295 просмотров

    Кожны год 1 лютага, як у бацькоўскі дом, збіраюцца ў школу выпускнікі, каб сустрэцца са сваімі школьнымі сябрамі, выказаць словы падзякі педагогам за незабыўныя ўрокі жыцця. Аднолькава шчаслівыя сустрэцца з дзяцінствам і школьным юнацтвам і тыя, хто атрымаў атэстаты 40,30,20,10,5 гадоў назад, і тыя, хто толькі год назад закрыў свой школьны альбом. Школа, настаўнікі аднолькава памятаюць і любяць усіх сваіх вучняў.

         Са словамі прывітання  звярнулася да прысутных дырэктар установы адукацыі Наталія Мікалаеўна Адамушка. Яна расказала пра школьныя поспехі вучняў і педагогаў. Выразіла словы ўдзячнасці ўсім педагогам, выпускнікам, якія не забываюць школу, цікавяцца яе справамі, аказваюць спонсарскую дапамогу. Для кожнага настаўніка радасць у тым, што яго помняць вучні. Сённяшняя сустрэча таму пацвярджэнне.

– Мы ганарымся кожным вучнем – адзначыла Наталія Мікалаеўна, і кожнаму з вас заўсёды рады.

         Безумоўна, галоўная ўвага на вечары сустрэчы юбілейным выпускам. А такіх было нямала – 40,30,20,20,5 гадоў пасля заканчэння школы. Прадстаўнікі юбілейных выпускаў выходзілі на сцэну, дзяліліся прыемнымі ўспамінамі, актыўна ўдзельнічалі ў пранаваных конкурсах.

         Вучні школы і вядучая вечара Галіна Мікалаеўна Зінчанка падрыхтавалі канцэртную праграму: спявалі, танцавалі, расказвалі жарты, ігралі на музычных інструментах.

         Сустрэчы, усмешкі, кветкі, жарты, смех.. Вечар сустрэчы з выпускнікамі выклікаў пазітыўныя эмоцыі ва ўсіх прысутных. Багацце пачуццяў у адных выклікала радасць, у другіх – слёзы. Галоўнае, абыякавых у зале не было.

         На развітанне, выпускнікі падзякавалі за цудоўны вечар, за хвіліны радасці ад сустрэчы з дзяцінствам. Пажадалі школе новых перамог, радасных і цікавых школьных дзён.

         Да пабачэння, дарагія выпускнікі. Будзем рады сустрэцца з вамі на наступны год!

Фотарэпартаж аб сустрэчы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.