Навіны
28 сакавіка ў спаборніцтвах па легкаатлетычным кросе на прызы газеты "Полымя" Лабоцкі Дзмітрый, вучань 11 класа, заняў II месца.
Ва ўсебеларускім легкаатлетычным кросе "Перамога" на прызы газеты "Савецкая Беларусь" Лаўрушчык Паліна, вучаніца 9 класа, на дыстанцыі 1000 м заняла I месца. Віншуем!
26 сакавіка ў раённых спартыўных спаборніцтвах па валейболе "Каласок" каманда юнакоў і дзяўчат ВПК стала чэмпіёнам!
25 сакавіка адбыліся раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе. Адамушка Мацвей, вучань 7 класа, заняў II места, Лагута Кацярына, вучаніца 7 класа, заняла III месца. Віншуем!
25 сакавіка Адамушка Лізавета, вучаніца 9 класа і Воцінцава Святлана, вучаніца 8 класа, удзельнічалі ў навукова - практычнай канферэнцыі вучняў "Пошук. Творчасць. Пазнанне". Па выніках выступлення Адамушка Ліза ўзнагароджана Дыпломам II ступені, Воцінцава Света - Дыпломам за актыўны ўдзел. Віншуем!
Па выніках агляду - конкурсу на лепшую арганізацыю спартыўна - масавай і фізкультурна - аздараўленчай работы ў Карэліцкім раёне па выніках работы за 2014 год установа адукацыі заняла II месца. Віншуем нашых спартcменаў!
З 9 па 14 сакавіка ў ВПК праходзіў Тыдзень пачатковых класаў.
13 сакавіка вучні 8-9 класаў сталі ўдзельнікамі раённай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі" па ўручэнні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі. Кожны вучань атрымаў ў падарунак кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
9 вучняў сталі членамі ГА "БРСМ", ім былі ўручаны білеты.
07 сакавіка вучні 9-11 класаў наведалі Варанчанскую СШ, дзе разам са сваімі равеснікамі ўдзельнічалі ў вечары адпачынку да свята 8 Сакавіка
Раманчук Дзіма, вучань 3-га класа, стаў пераможцам раённага этапу абласнога агляду-конкурсу "Выратавальнікі вачыма дзяцей"
6 сакавіка вучні 5-8 класаў удзельнічалі ў інтэрактыўнай праграме "Прытулак душы - сям'я", якую правяла класны кіраўнік 7 класа Лабоцкая Ж.Я.
6 сакавіка на святочны ранішнік "Вясна, Любоў, Жанчына" вучні 1-4 класаў запрасілі сваіх мам. Падрыхтавала ранішнік настаўніца пачатковых класаў Зінчанка Г.М.
11 марта 2015 года пройдёт районное родительское собрание "Проблемы воспитания: ответ семьи и общества вызову времени», которое состоится на on-line форуме forum.korelichiroo.by с 16.00 до 18 часов. Приглашаем родителей принять активное участие в работе форума!
Вучні 9-11 класаў сталі ўдзельнікамі выхаваўчага мерапрыемства "Сагрэты цеплынёй матуліных рук" да Свята 8 Сакавіка. Мерапрыемства падрыхтавана кл. кір. 10 класа Чэчат З.П.
У рамках Дня грамадзянскай абароны адбылася аперацыя "Эвакуацыя" з удзелам супрацоўнікаў МЧС.
З 23 па 28 лютага ў ВПК прайшоў тыдзень традыцый і звычаяў беларускага народа. У яго рамках адбыліся: выхаваўчае мерапрыемства "Ідзе Масленка з блінамі" (адказная Мулярчык Т.К.), конкурсная праграма "Фэст" сярод вучняў 5-8 класаў (адказная Казлова Т.У.).
Да Міжнароднага дня барацьбы з наркотыкамі ў ВПК прайшлі: тэматычныя інфармацыйныя гадзіны "Наркотыкі і іх ўздзеянне на арганізм чалавека", акцыя "Будучыня без наркотыкаў", рэйд валанцёраў "Скажам "не" наркотыкам".
23 лютага 2015 г. да Дня абаронцаў Айчыны адбыліся спаборніцтвы паміж камандамі хлопчыкаў 6, 7 і 8 класаў. У выніку:
1 месца - каманда 7 класа,
2 месца - каманда 6 класа,
3 месца - каманда 8 класа.
21 лютага 2015 г. каманда школы прыняла ўдзел у адкрытым вечары, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны, які адбыўся ў Лукскай сярэдняй школе.
Выражаем падзяку ўдзельнікам каманды "Памяць":
вучням 9 класа Хілевічу Аляксею, Шылко Уладзіміру, Зяленскай Эльвіры, Лаўрушчык Паліне, Макарэвіч Ксеніі,
вучню 10 класа Барысіку Раману,
вучням 11 класа Мулярчыку Арцёму, Купцэвіч Надзеі, Лазарчык Ганне.
20 лютага 2015 г. адбыўся школьны этап раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці "Выратавальнікі вачыма дзяцей".
Пераможцамі сталі:
- у намінацыі "Малюнак"
вучаніца 2 класа Шылко Таццяна,
вучаніца 5 класа Таболіна Ульяна,
вучань 5 класа Лукашэвіч Віктар,
вучаніца 7 класа Таболіна Крысціна.
- у намінацыі "Падзелка"
вучань 3 класа Раманчук Дзіма
- у намінацыі "Верш"
вучань 3 класа Буячынскі Мікіта.
За актыўны ўдзел у школьным этапе конкурсу ўзнагароджаны 3 клас (кл. кіраўнік - Мулярчык Таццяна Канстанцінаўна).
Выражаем падзяку бацькам вучняў 3 класа Буячынскай Кацярыне Сямёнаўне і Раманчуку Аляксандру Леанідавічу за дапамогу ў падрыхтоўцы да конкурсу "Выратавальнікі вачыма дзяцей".