Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Віртуальная экскурсія «Бабулін куфэрак».

Дата: 7 февраля 2020 в 21:13, Обновлено 13 февраля 2020 в 02:02
486 просмотров

  07 лютага 2020 г. ва ўстанове адукацыі прайшло метадычнае аб'яднанне кіраўнікоў музеяў. Шайбак Л.У., кіраўнік музея баявой і працоўнай славы арганізавала і правяла разам з вучнямі VІ класа віртуальную экскурсію «Бабулін куфэрак».  На сцэне аформілі пакой сялянскай хаты, упрыгожаны беларускай вышыўкай.   Экскурсія была прысвечана побыту нашых продкаў. Гаворка ішла перш за ўсё пра вышыўку і адзенне. Экскурсанты ў беларускіх нацыянальных касцюмах пазнаёмілі з гісторыяй стварэння куфэркаў, відамі іх, прызначэннем, напаўненнем  куфэркаў (ручнікі, сарочкі,  безрукаўкі, спадніцы з сукна, хусткі, паясы, карункі і настольніцы, фартухі, скруткі палатна, сурвэткі і інш.). Экскурсанты апавядалі пра прыкметы і павер’і, звязаныя з паясамі і ручнікамі.

    Шайбак Л.У. правяла конкурсы, якія далі магчымасць успомніць беларускія народныя казкі, прымаўкі, прыказкі.

    Затым прысутныя наведалі музей "Наша памяць", які за кароткі час стварыў і аформіў кіраўнік музея, настаўнік гісторыі  Алексеевіч Д.І. Музей нагадвае беларускую хатку. Гасцей сустрэлі гаспадар і гаспадыня, якія запрасілі ў сялянскую хату.   У музеі ўзноўлены інтэр’ер  традыцыйнай сялянскай хаты і выстаўлены разнастайныя прадметы, якія даюць уяўленне пра гаспадарча-побытавую і працоўную дзейнасць нашых продкаў. Гаспадары пазнаёмілі з прызначэннем сельскагаспадарчых прылад, з гліняным посудам, з прызначэннем печы, з пачэсным месцам у хаце –покуцем.

    Мерапрыемства было цікавым і гасцям і вучням.

    Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, адкуль ён родам, як жылі яго дзяды і прадзеды, як і чым сустракалі гасцей, якія мелі звычаі і традыцыі. Без мінулага няма і будучыні.

  Фотарэпартаж аб экскурсіі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.