Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Квэст “Адкрываю нанова беларускае роднае слова”

Дата: 23 февраля 2023 в 20:19, Обновлено 23 февраля 2023 в 20:24
Автор: Мохань Ж. И.
156 просмотров

         23 лютага каманда вучняў ІХ  класа “Зубраняты” і каманда вучняў Х-ХІ класаў “Бусляняты” спаборнічалі ў квэсце “Адкрываю нанова беларускае роднае слова”. На пэўным пункце маршруту гульцы выконвалі заданні і атрымлівалі балы. Каманды паказалі свае веды ў розных галінах мовазнаўства. Прайшлі праз наступныя прыпынкі: “Лінгвістычнае лато”, “Блытаніна”, “Словаведы”, “Паспрабуем перакласці”, “Слова трапнае і дасціпнае”, “Чароўны капялюш”, “Ад гісторыі да сучаснасці”, “Перыфразы”, “Ах, талака, талака”. На прыпынку “Шыфроўка” вучні зачыталі выказванне: “ШАНУЙ РОДНАЕ СЛОВА!”

         Каманда вучняў ІХ класа заняла 1-е месца. Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў гульні!

         Напрыканцы настаўнік беларускай мовы і літаратуры Таццяна Уладзіміраўна Казлова звярнулася да вучняў са словамі: “Родную мову трэба свядома вывучаць, ведаць, шанаваць. Яе, самую дарагую спадчыну нашых продкаў, мы павінны берагчы”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.