Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школа Актыўнага Грамадзяніна для вучняў VІІІ-Х класаў

Дата: 23 сентября 2021 в 01:12, Обновлено 1 октября 2021 в 01:59
113 просмотров

23 верасня 2021 года  ва ўстанове адукацыі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшло першае пасяджэнне   ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для вучняў VІІІ-Х класаў    па тэме “Гонар Беларусі. Адука-цыя ў імя будучай краіны (аб дасягненнях на ўсіх узроўнях асноўнай адукацыі)”. На сустрэчы прысутнічала дэпутат Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў 28-склікання па Цырынскай акрузе Адамушка Наталія Мікалаеўна.

У рамках ШАГа 1 “Мы даведваемся” вучні актуалізавалі вывучаны матэрыял, асветлены ў двух інфармацыйных блоках «Адукацыя ў Беларусі: ў імя будучага краіны» і «Адукацыя ў Беларусі: нам ёсць да чаго імкнуцца». Вучні адзначалі, што адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь накіравана на фарміраванне гарманічнай і ўсебакова развітай асобы. Звернута ўвага на даступнасць адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Людміла Уладзіміраўна напомніла, што на працягу чатырох апошніх гадоў Рэспубліка Беларусь уваходзіць у групу 30 найбольш развітых краін па паказчыках у сферы адукацыі. Звярнула ўвагу на тое, што ўзровень граматнасці дарослага насельніцтва Беларусі складае 99,6%, ахоп базавай, агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыяй занятага насельніцтва – 98%.

Пры абмеркаванні прапанаванага матэрыялу, вучні ўспомнілі гісторыю развіцця адукацыі Беларусі, даведаліся пра першую школу ў Беларусі. Адзначана, што на сённяшні дзень у краіне працуе 2940 дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. 1 верасня да заняткаў прыступіла каля 1 млн 85 тысяч вучняў, у тым ліку 118 тысяч першакласнікаў. У 2021 годзе адкрыта 7 новых школ.  

Не застаўся без увагі і той факт, што ў Рэспубліцы Беларусь за лік бюджэту паспяхова ажыццяўляецца навучанне і выхаванне дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбнасцямі.

Адамушка Н.М.  прапанавала вучням адказаць на пытанне пра ролю і значэнне адукацыі ў жыцці чалавека.Прывяла прыклады з жыцця, наколькі важна быць адукаваным чалавекам. Расказала вучням пра адкрыццё аграрнага класа, правілы паступлення пасля вучобы ў аграрным класе. Звярнула ўвагу на мэтавыя прыёмы ў ВНУ.

У час абмеркавання матэрыялаў другога інфармацыйнага блоку Людміла Уладзіміраўна прапанавала падзяліцца вучням інфармацыяй пра поспехі і дасягненні вучняў нашай школы. Было адзначана, што Апсалямава Карына з’яўляецца прызёрам раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры. Шуляк Дзмітрый, прызёр раённага этапу алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі сярод вучняў ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Барташэвіч Алёна, прызёр абласной краязнаўчай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”. Качкарык Мікіта, прызёр абласнога конкурсу інфармацыйных стэндаў “Калі адчуваеш сябе адзінока” і раённай вучэбна-даследчай  канферэнцыі “Шлях да пазнання”.  Шмат вучняў сталі прызёрамі раённых творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў.  Вучаніца ІХ класа Гулецкая Таццяна з’яўляецца членам Моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў. Усе гэтыя звесткі выклікаюць гонар за нашых вучняў.

Людміла Уладзіміраўна засяродзіла ўвагу вучняў на тым, што ў краіне, у вобласці, у раёне і ва ўстанове адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для развіцця, самарэалізацыі моладзі, існуе матэрыяльнае стымуляванне за поспехі. Асаблівая ўвага была звернута на спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, які стаў асновай пляцоўкі для прафесійнага станаўлення перспектыўных рабят. Яго з’яўленне дапамагло сфарміраваць сістэму дзяржаўнай падтрымкі маладым людзям, аналагаў якой няма ні ў адной краіне свету.

У рамках ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” вучні прапанавалі сумесна з кіраўніком музея аформіць экспазіцыю пра гісторыю школы, яе выпускніках-медалістах, вядомых выпускніках нашай установы адукацыі.

          

       

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.