Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Першы званок-2021

Дата: 2 сентября 2021 в 00:56, Обновлено 2 сентября 2021 в 02:48
98 просмотров

Новы 2021/2022 навучальны   год ва ўстанове адукацыі 01 верасня пачаўся з  ганаровай лінейкі з удзелам дзяцей, педагогаў, бацькоў і ганаровых гасцей. Незабыўны гэты дзень для трох першакласнікаў, якія ўпершыню пераступілі школьны парог.   Дырэктар установы адукацыі Адамушка Наталія Мікалаеўна пажадала першакласнікам  задавальнення ад вучобы,   быць стараннымі вучнямі, каб стаць годнымі грамадзянамі сваёй краіны. Падзякавала арганізацыям, якія аказалі матэрыяльную дапамогу ў падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года. У рамках рэспубліканскай акцыі «Увага-дзеці" уручыла першакласнікам флікеры. Раманчук Дзмітрый атрымаў білет члена БРСМ. Вучні школы мастацтваў Смелко Софія, Смелко Уладзіслаў, Барташэвіч Алёна, Гомза Ніка  ўзнагароджаны граматамі за ўдзел у творчых музычных конкурсах у летні перыяд. 

   Віншаванні з пачаткам навучальнага года прагучалі з вуснаў старшыні Карэліцкага грамадскага аб'яднання "Беларусі дзіцячы фонд" Куляко Вольгі Віктараўны, якая засяродзіла  ўвагу вучняў на знакамітых выпускніках і вядомых людзях цырынскай зямлі. Пажадала вучням здзяйснення іх мараў і цікавай вучобы. Уручыла падарункі вучням з няпоўных сем'яў. 

  Са словамі-віншавання з пачаткам новага навучальнага года звярнулася  старшыня Цырынскага сельскага выканаўчага камітэта Гомза Аксана Віктараўна, якая ўручыла вучням 1 класа кнігі «Беларусь - наша Радзіма". Алексіевіч МІхаіл Мікалаевіч, намеснік старшыні  па ідэалагічнай рабоце дзяржаўнага прадпрыемства “Лукі-Агра”, звярнуў увагу на тое, што за выдатныя адзнакі па выніках чвэрці гаспадарка будзе выплачваць стыпендыю ў памеры 2 базавых велічынь.  Са словамі благаслаўлення ў добры школьны шлях звярнуўся  да першакласнікаў настаяцель праваслаўнага храма – пратаіерэй Алег.  Цёплыя словы віншавання  прагучалі ў адрас першакласнікаў ад іх   першай настаўніцы  Лазарчык Галіны Іванаўны. Свой наказ першакласнікам ад імя бацькоў дала  Гіль Марыя Яўстафьеўна. 

Вучні дзясятага класа  павіншавалі першакласнікаў з пачаткам школьнага жыцця і падарылі вучням кніжкі-маляванкі, уручылі самую першую кнігу "Буквар".  Беларускія персанажы Васіль і Васілінка расказалі  першакласнікам пра правілы паводзін у школе, правялі гульню з бацькамі. 

    Няхай 2021/2022 навучальны  год прынясе шчасце і цудоўныя вынікі вучням і іх настаўнікам.

Фотарэпартаж

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.