-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
ШАГ - 22 красавіка 2021 года
22 красавіка 2021 г. ва ўстанове адукацыі ў рамках рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшоў чарговы адзіны дзень інфармавання для вучняў 8-9, 11 класаў па тэме: “Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года”. На сустрэчу запрошана Гомза Аксана Віктараўна, старшыня Цырынскага сельскага савета.
Рабяты з урокаў гісторыі знаёмы аб Вялікай Айчыннай вайне, таму абмеркаванне адказаў на пытанні, якія задавалі вядучыя (Чаму мы павінны захоўваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і памяць аб Вялікай Перамозе? Перамога кавалася і ў тыле, і на фронце, і генераламі, і салдатамі, і жанчынамі, і дзецьмі. Дзеля чаго людзі гатовыя былі аддаць сваё жыццё? Што дапамагло ім выстаяць? Што значыць для вас і вашых аднагодкаў - прапраўнукаў тых, хто заплаціў за Вялікую Перамогу сваім жыццём, дата 9 мая? Як у вашай сям'і захоўваюць памяць пра родных, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне? Ці згодныя вы з тым, што нельга быць патрыётам, не адчуваючы асабістай сувязі з вялікай і малой Радзімай, не ведаючы, як любілі, бераглі і абаранялі яе нашы продкі, нашы бацькі і дзяды? ), прайшло актыўна.
Пры абмеркаванні інфармацыйнага блока “"Памятаць дзеля будучыні» вучні ўспомнілі аб патрыятычных акцыях, якія праходзяць у Беларусі, расшырылі свае веды аб мемарыяльных комплексах на тэрыторыі нашай краіны.
Гомза Аксана Віктараўна расказала аб мемарыялах і помніках, аб месцах пахаванняў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Цырынскага сельскага савета, аб гісторыі іх стварэння, падкрэсліла, як важна шанаваць помнікі і святыні.
У рамках кроку «Мы дзейнічаем» рабяты прапанавалі прадоўжыць работу па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, помнікаў, мемарыяльных комплексаў, прыняць удзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем».
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by