-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Квэст “Адкрываю нанова беларускае роднае слова”
23 лютага каманда вучняў ІХ класа “Зубраняты” і каманда вучняў Х-ХІ класаў “Бусляняты” спаборнічалі ў квэсце “Адкрываю нанова беларускае роднае слова”. На пэўным пункце маршруту гульцы выконвалі заданні і атрымлівалі балы. Каманды паказалі свае веды ў розных галінах мовазнаўства. Прайшлі праз наступныя прыпынкі: “Лінгвістычнае лато”, “Блытаніна”, “Словаведы”, “Паспрабуем перакласці”, “Слова трапнае і дасціпнае”, “Чароўны капялюш”, “Ад гісторыі да сучаснасці”, “Перыфразы”, “Ах, талака, талака”. На прыпынку “Шыфроўка” вучні зачыталі выказванне: “ШАНУЙ РОДНАЕ СЛОВА!”
Каманда вучняў ІХ класа заняла 1-е месца. Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў гульні!
Напрыканцы настаўнік беларускай мовы і літаратуры Таццяна Уладзіміраўна Казлова звярнулася да вучняў са словамі: “Родную мову трэба свядома вывучаць, ведаць, шанаваць. Яе, самую дарагую спадчыну нашых продкаў, мы павінны берагчы”.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by