Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ - 22 красавіка 2021 года

Дата: 22 апреля 2021 в 11:56, Обновлено 22 апреля 2021 в 12:02
76 просмотров

     22 красавіка   2021 г. ва ўстанове адукацыі ў рамках рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” прайшоў  чарговы адзіны дзень інфармавання для вучняў 8-9, 11 класаў    па тэме:  “Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года”. На сустрэчу запрошана Гомза Аксана Віктараўна, старшыня Цырынскага сельскага савета.

         Рабяты з урокаў гісторыі знаёмы аб Вялікай Айчыннай вайне, таму абмеркаванне адказаў на пытанні, якія задавалі вядучыя (Чаму мы павінны захоўваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і памяць аб Вялікай Перамозе? Перамога кавалася і ў тыле, і на фронце, і генераламі, і салдатамі, і жанчынамі, і дзецьмі. Дзеля чаго людзі гатовыя былі аддаць сваё жыццё? Што дапамагло ім выстаяць? Што значыць для вас і вашых аднагодкаў - прапраўнукаў тых, хто заплаціў за Вялікую Перамогу сваім жыццём, дата 9 мая? Як у вашай сям'і захоўваюць памяць пра родных, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне? Ці згодныя вы з тым, што нельга быць патрыётам, не адчуваючы асабістай сувязі з вялікай і малой Радзімай, не ведаючы, як любілі, бераглі і абаранялі яе нашы продкі, нашы бацькі і дзяды? ), прайшло актыўна.

         Пры абмеркаванні інфармацыйнага блока “"Памятаць дзеля будучыні» вучні ўспомнілі аб патрыятычных акцыях, якія праходзяць у Беларусі, расшырылі свае веды аб  мемарыяльных комплексах на тэрыторыі нашай краіны.

           Гомза Аксана Віктараўна расказала аб мемарыялах і помніках, аб  месцах пахаванняў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Цырынскага сельскага савета, аб гісторыі іх стварэння, падкрэсліла, як важна шанаваць помнікі і святыні.

         У рамках кроку «Мы дзейнічаем» рабяты прапанавалі прадоўжыць работу па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, помнікаў, мемарыяльных комплексаў, прыняць удзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем».

Фотарэпартаж

Комментарии:
Комментариев пока нет.
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.