Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Наш край сягоння

Дата: 6 февраля 2019 в 12:28, Обновлено 23 мая 2020 в 17:23

Архітэктурна-планіровачная структура вёскі

Сёння Цырын — цэнтр сельсавета і КСУП  "Цырын-Агра",  з'яўляецца аграгарадком,  які размешчаны ў 25 км ад раённага цэнтра ва ўсходнім напрамку. Праз населены пункт праходзіць дарога з аўтобуснымі зносінамі: Баранавічы — Карэлічы, Баранавічы -  Дорагава,  Баранавічы - Варонча. Пракладзены газа - і водаправод.

Агульная працягласць вуліц 7,25 км, у тым ліку з асфальтным пакрыццём — 6,15 км.

  Архітэктурна-планіровачную структуру вёскі вызначае галоўная вуліца (участак аўтадарогі Карэлічы—Гарадзішча).  

На галоўнай вуліцы размешчаны будынкі магазінаў, сталовай.

У  цэнтры Цырына знаходзіцца помнік на брацкіх могілках савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, капліца. Да галоўнай вуліцы прымыкае сквер.

  У паўночна-заходняй частцы вёскі на ўзгорку сфарміраваны адміністрацыйна-грамадскі цэнтр — двухпавярховы адміністрацыйны будынак праўлення КСУП "Цырын-Агра",  зблакіраваны з будынкам сельскага Савета і музея баявой і працоўнай славы.

У гэтым будынку  размешчаны : сельская бібліятэка, комплексна- прыёмны пункт, ашчадная каса, аддзяленне паштовай сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя.

Музычная школа  зблакіравана з будынкам сярэдняй школы-сада.

 У асобным прыгожым будынку размешчана амбулаторыя ўрача агульнай практыкі.

У адноўленым памяшканні знаходзіцца  цэнтральны Дом культуры. Пераважае аднапавярховая індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. Ёсць васьмі -  і дваццаціаднакватэрныя жылыя дамы, двухкватэрныя катэджы.

Зона адпачынку — рака Сэрвач.

Герб і сцяг аг. Цырын

  У цяперашні час гісторыка-культурная спадчына Цырына знайшла сваё адлюстраванне і ў сучаснай афіцыйнай геральдычнай сімволіцы — гербе і сцягу. Рашэннем  Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь устаноўлены герб і сцяг населенага пункта. Дарэчы, гэта адзіны населены пункт Карэліччыны, які ў мінулым атрымаў магдэбургскае права, і яго герб з'яўляецца сёння гістарычна-склаўшымся сімвалам.

  Сцяг і герб вёскі Цырын з'яўляюцца яе афіцыйнымі геральдычнымі сімваламі і ўласнасцю аднайменнага сельсавета, правам распараджэння якой валодае сельвыканкам.

  Сцяг і выява герба вёскі размяшчаюцца на будынках, у якіх знаходзяцца органы мясцовага кіравання сельсавета, а таксама ў памяшканнях, дзе праходзяць пасяджэнні гэтых органаў, службовых кабінетах іх кіраўнікоў.

Сцяг і выява герба вёскі могуць выкарыстоўвацца таксама ў час дзяржаўных свят, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца  дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных свят і мерапрыемстваў, прысвечаных памятным датам.

  Сцяг вёскі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы якога на баку размешчана гарызантальная паласа жоўтага колеру, якая складае 1/5 яго шырыні. У цэнтры на паласе — выява аленя натуральнага  колеру, паміж рагамі якога размешчаны жоўты крыж.

  Герб вёскі ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога — выява аленя натуральнага колеру, паміж рагамі якога размешчаны залаты крыж.

У 2019  годзе споўнілася 587 год з дня заснавання вёскі.

Храм Святога Архангела Міхаіла ў аг. Цырын

  Праваслаўнай славутасцю аграгарадка з'яўляецца храм Святога  Архангела Міхаіла, які ўяўляе сабой драўляны будынак, абкладзены цэглай. Пабудаваны храм у1989 годзе  ў выглядзе крыжа на месцы старой царквы. Вырашана працяглым прамавугольным у плане аб'ёмам, які пераходзіць у 5-гранную апсіду,  над якой, як і над фасадам, завершаны цыбулепадобнымі купаламі на 8-гранных барабанах. Сцены члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Гістарычным папярэднікам сучаснага храма з'яўляецца драўляная праваслаўная царква, якая была ўзведзена ў 1852 годзе. Праз дзесяць гадоў пры ёй была адкрыта царкоўна-прыходская школа. Аднак  у гады Вялікай Айчыннай вайны Царква ў Цырыне была спалена. 

  

У цэнтры аг. Цырын пабудавана прыдарожная капліца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.