І месца ў раённай спартакіядзе школьнікаў
сярод устаноў адукацыі 2-й групы
__________________________________________________________________
Рэспубліканскі праект "Бяспечны пераход-2021"
Каманда ўстановы адукацыі пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Стасевіч В.Р. заняла І месца ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу "Бяспечны пераход-2021". Віншуем пераможцаў вучняў 7 класа Барысік Д., Гомза Н., Таболіну М., Серую К., Качкарыка М. і Гомза У.
__________________________________________________________________________
Вынікі 2 (раённага) этапа абласной алімпіяды сярод вучняў ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі
Шуляк Дзмітрый , вучань VII класа, прызёр 2 этапа абласной алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе” - ІІІ месца. Віншуем з перамогай! Выказваем словы падзякі Дзмітрыю і настаўніку фізічнай культуры і здароўя Русаку Віктару Антонавічу.
Епархіяльная Алімпіяда выхаванцаў Нядзельных школ
15 мая 2021 года праходзіла епархіяльная Алімпіяда выхаванцаў Нядзельных школ “Святыя жонкі Белай Русі”. Вучаніца 7 класа Серая Ксенія прыняла ўдзел у алімпіядзе і заняла 2 месца. Віншуем з перамогай!
Раённыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў праграме круглагадовай спартакіяды школьнікаў
08 мая 2021 года адбыліся раённыя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў праграме круглагадычнай спартакіяды школьнікаў, у якіх прынялі ўдзел навучэнцы 5-9,11 класаў ўстановы адукацыі. Па выніках спаборніцтваў наша каманда заваявала І месца сярод устаноў 2 групы.
Раённы этап рэспубліканскага легкаатлетычнага спартыўна-масавага мерапрыемства
“300 талентаў для Каралевы”
28 красавіка 2021 года адбыўся раённы этап рэспубліканскага легкаатлетычнага спартыўна-масавага мерапрыемства “300 талентаў для Каралевы”, у якім прынялі ўдзел вучні 1,3 класаў ўстановы адукацыі. Па выніках спаборніцтваў наша каманда заваявала ІІ месца сярод устаноў 2 групы.
Конкурс творчых літаратурных і даследчых работ “Свет праваслаўя”
Гомза Ніка Аляксандраўна, вучаніца 7 класа, удзельнічала ў конкурсе творчых літаратурных і даследчых работ “Свет праваслаўя” і ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені (настаўніца рускай мовы і літаратуры Чэчат Зінаіда Пятроўна). Чэчат Зінаідзе Пятроўне выражана ўдзячнасць за ўдзел у конкурсе творчых літаратурных і даследчых работ “Свет праваслаўя”.
Абласная краязнаўчая навукова-практычная
канферэнцыя “Край Гарадзенскi”
24 красавіка адбылася абласная краязнаўчая навукова-практычная канферэнцыя “Край Гарадзенскi”, якая праходзіла ў анлайн-рэжыме. На падставе рашэння журы Бірук Яна, Барташэвіч Алёна ў секцыі “Літаратурная Гродзеншчына” узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені (настаўніца рускай мовы і літаратуры Чэчат Зінаіда Пятроўна).
Віншуем з перамогай!
Спаборніцтвы па м іні -футболе
Каманда юнакоў установы адукацыі 21 красавіка 2021 года ўдзельнічала ў раённых спаборніцтвах па міні-футболе. Каманда ўзнагароджана Дыпломам упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама за ІІ месца. Віншуем з перамогай!
Вынікі раённага этапу абласнога конкурсу дзіцячага малюнка
"Скрозь гады звініць Перамога"
У красавіку 2021года у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, прысвечаных Вялікай Перамозе над нямецка-фашысцкімі захопнікамі праходзіў абласны конкурс дзіцячага малюнка “Скрозь гады звініць Перамога”, у якім прынялі ўдзел вучні ўстановы адукацыі. У раённым этапе абласнога конкурсу дзіцячага малюнка “Скрозь гады звініць Перамога” Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана Кастусік Вікторыя (3 клас), Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Кобрына Анастасія (9 клас) і Раеўская Анастасія (5 клас).
Віншуем з перамогай!
Вынікі раённага лёгкаатлетычнага кросу
на прызы газеты «Полымя» і РА РГА "Белая Русь"
03 красавіка 2021 года вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у раённым лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «Полымя» і РА РГА "Белая Русь". Па выніках спаборніцтваў прызавыя месцы заваявалі Скіпар Дар’я (500 м) – ІІ месца, Нікіфарава Яна (1000 м) – ІІІ месца, Лукашэвіч Віктар (3000 м) – ІІІ месца.
Віншуем з перамогай!
Вынікі алімпіяды па правілах дарожнага руху
02.сакавіка 2021 гола праходзіла алімпіяда па правілах дарожнага руху, у якой прыняла ўдзел вучаніца 7 класа Барысік Дар'я. Па выніках алімпіяды Даша ўзнагароджана Дыпломам ІІ ступені. Віншуем!
Вынікі раённых спаборніцтваў па настольным тэнісе
30 сакавіка 2021 года адбыліся раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. У спаборніцтвах прынялі ўдзел вучні 7 класа Гомза Уладзіслаў і Барысік Дар’я. Нашы спартсмены сталі пераможцамі і заваявалі Дыпломы І ступені. Віншуем з перамогай!
Вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці "Выратавальнікі вачыма дзяцей"
Вучаніца 7 класа Гомза Ніка стала пераможцай конкурсу ў двух намінацыях "Расказ" (Дыплом І ступені) і "Падзелка" (Дыплом ІІІ ступені). ВІНШУЕМ З ПЕРАМОГАЙ!
30 студзеня вучаніца ХІ класа Таболіна Ульяна стала пераможцай раённых спаборніцтваў па лыжных гонках у рамках святочнага мерапрыемства "Карэліцкая лыжня-2021" . Узнагароджана Дыпломам ІІI ступені Віншуем з Перамогай!!!
________________________________
13 студзеня вучні прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах па лыжных гонках "Снежны снайпер". Узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені .
Вучаніца ХІ класа Таболіна Ульяна ўзнагароджана Дыпломам ІІI ступені Віншуем з Перамогай!!!
________________________________________________________________
Гонар нашай установы адукацыі Барташэвіч Алёна, вучаніца 7 класа, якая займаецца ў ДУА "Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў".
ВІНШУЕМ З ПЕРАМОГАЙ!
______________________________________________________________________________________________
Вынікі X раённай навукова-практычнай канферэнцыі
«Асоба. Адукацыя. Грамадства»
У перыяд з 05 па 13 лістапада 2020 года ў дыстанцыйным фармаце прайшла X раённая навукова-практычная канферэнцыя педагогаў "Асоба. Адукацыя. Грамадства», у рабоце якой прынялі ўдзел настаўнікі ўстановы адукацыі.
На падставе рашэння журы па выніках X раённай навукова-практычнай канферэнцыі «Асоба. Адукацыя. Грамадства» ўзнагароджана Дыпломам I ступені Казлова Таццяна Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Дыпломам ІІI ступені Хілевіч Алена Анатольеўна, настаўнік фізікі.
Віншуем з перамогай!
ХIV раённая вучэбна-даследчая канферэнцыя вучняў
«Шлях да пазнання»
У кастрычніку 2020 г. адбылася ХIV раённая вучэбна-даследчая канферэнцыя вучняў «Шлях да пазнання». Качкарык Мікіта Сяргеевіч - вучань 7 класа прадставіў работу “Уплыў табачнага дыму на жывыя арганізмы” ў секцыі “Хімія, біялогія, матэматыка, фізіка і інфарматыка”. Работа Качкарыка Мікіты адзначана Дыпломам IIІ ступені.
Віншуем Качкарыка Мікіту з перамогай!
Вынікі 2 (раённага) этапу рэспубліканскай алімпіяды
Апсалямава Карына , вучаніца ІХ класа, пераможца 2 этапа рэспубліканскай алімпіады па рускай мове. Узнагароджана Дыпломам ІІІ ступені. Віншуем з перамогай!
Міжнародны конкурс дзіцячай творчасці
«Прыгажосць Божага свету»
Па рэзультатах рэгіянальнага этапа Міжнароднага конкурса дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету» у намінацыі «Літаратурная творчасць» ва ўзроставай групе 13-17 гадоў вучаніца 11 класа Бірук Яна заваявала 3 месца.
Віншуем!
Раённы этап XXIII абласнога асінхроннага турніра
па гульні “Што? Дзе? Калі?”
28 лістапада 2020 года праходзіў раённы этап XXIII абласнога асінхроннага турніра па гульні “Што? Дзе? Калі?”. Каманда “Інтэлектуалы” установы адукацыі заваявала другое месца сярод малодшых ювеналаў (6 – 7 кл.). Віншуем з перамогай!
Абласны конкурс вершаў «Мілай маме...»
У лістападзе 2020 г. праходзіў абласны конкурс вершаў «Мілай маме...». У конкурсе прынялі ўдзел вучні нашай установы адукацыі: Дужая Анастасія (2 клас), Барысік Дар’я (7 клас), Таболіна Ульяна (11 клас). Па рэзультатах конкурса Дужая Анастасія ўзнагароджана Дыпломам за І месца (узроставая група 8-10 гадоў), Барысік Дар’я ўзнагароджана Дыпломам за ІІІ месца (узроставая група 11-13 гадоў), Таболіна Ульяна ўзнагароджана Дыпломам за ІІІ месца (узроставая група 14-18 гадоў).
Віншуем з перамогай!
Раённы конкурс на лепшае пісьмо замежнаму сябру
"Прыветлівы Карэліцкі край"
Вучаніца 9 класа Апсалямава Карына прыняла ўдзел у раённым конкурсе на лепшае пісьмо замежнаму сябру "Прыветлівы Карэліцкі край" і ўзнагароджана Дыпломам за ІІ месца.
Віншуем!
Вынікі рэгіанальнага (епархіальнага) этапа рэспубліканскага конкурса ў вобласці педагогікі, выхавання і работы з дзецьмі і моладдзю да 20- ці гадоў
“За маральны подзвіг настаўніка” у 2020 годзе
У намінацыі “За арганізацыю духоўна-маральнага выхавання ўстановы адукацыі” Стасевіч В.Р., педагог-арганізатар ДУА “Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”, за работу “Зборнік матэрыялаў па духоўна-маральнаму выхаванню навучэнцаў “Шлях да духоўнасці” “ заваявала ІІІ месца.
Раённы этап абласнога конкурса даследчых работ
“Экалогія і казка”
Вучаніца 5 класа Раеўская Анастасія (настаўніца Чэчат З.П.) прыняла ўдзел у раённым этапе абласнога конкурса даследчых работ “Экалогія і казка” і ўзнагароджана Дыпломам за 1 месца.
Віншуем!
Абласны конкурс інфармацыйных стэндаў
У рамках абласной дэкады па прафілактыцы суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў і ўключэння іх у дэструктыўныя супольнасці «Мы патрэбныя адзін аднаму» з 10 верасня па 20 верасня 2020 года прайшлі абласныя конкурсы малюнкаў «Цані сваё жыццё» і інфармацыйных стэндаў.
Па выніках абласнога конкурсу інфармацыйных стэндаў пераможцам ва ўзроставай катэгорыі 12-14 гадоў прызнаны
Качкарик Мікіта, 12 гадоў (III месца); «Калі адчуваеш сябе адзінокім» (ДУА «Цырынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа»).
Вынікі агляду-конкурса кабінетаў гісторыі і грамадазнаўства ўстаноў
агульнай сярэдняй адукацыі
З 03 жніўня па 14 верасня 2020 года праходзіў раённы агляд-конкурс кабінетаў гісторыі і грамадазнаўства. Па выніках конкурса кабінет гісторыі і грамадазнаўства ўстановы адукацыі заняў ІІІ месца.
Віншуем настаўнікаў гісторыі Алексеевіча Д.І. і Шайбак Л.У. з перамогай.
<font face="Times New Roman, serif"> </font>