Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Галоўныя падзеі 2019/2020 навучальнага года

Дата: 25 октября 2019 в 16:00, Обновлено 14 августа 2021 в 10:18

Вынікі рэспубліканскага конкурсу "Вянок славы"

 Дыплом ІІІ ступені за творчую работу "Мемарыяльны вянок Славы" ( удзельнікі вучні 4,6,7,9,10 класаў)

Дыплом ІІІ ступені за індывідуальную творчую работу "Мой прадзед-пераможца!"  ў намінацыі "Малюнак" атрымала Палякова Вера, вучаніца 7 класа

Дыплом ІІІ ступені за індывідуальную творчую работу "Мацней бі ворага!"  ў намінацыі "Малюнак" атрымала Гомза Ніка, вучаніца 6 класа

Дыплом ІІІ ступені за індывідуальную творчую работу "Помню і люблю"  ў намінацыі "Падзелка" атрымала Шылко Таццяна, вучаніца 7 класа

Дыплом ІІІ ступені за індывідуальную творчую работу "Ваенны танк!"  ў намінацыі "Падзелка" атрымаў вучань 9 класа Раманчук Дзмітрый

________________________________________________________________________

Вынікі конкурсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці

«Я б у выратавальнікі пайшоў-2020!».

Абрамовіч Вікторыя Уладзіміраўна, выхаванка рознаўзроставай групы дзіцячага сада ДУА “Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, разам са сваёй мамай прынялі ўдзел у  раённым этапе конкурсу па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Я б у выратавальнікі пайшоў-2020!». На агляд журы яны прадаставілі відэапрэзентацыю, у якой прадэманстравалі касцюмы ратавальнікаў, зробленых уласнымі рукамі, і расказалі пра яго прызначэнне, асаблівасцях і перавагах.

У намінацыі «Дзіцячы касцюм ратавальнікаў» Абрамовіч Вікторыя заняла 2 месца і ўзнагароджана Дыпломам.

Віншуем з перамогай.


Вынікі раённага этапа абласнога конкурса фатаграфій

"Я памятаю! Я ганаруся! »,

     прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў

         Вялікай Айчыннай вайне

  Вучань 11 класа Качкарык Аляксей прадставіў на конкурс фатаграфіі, якія адзначаны Дыпломам за ІІІ месца ў намінацыі “Мы помнім…”  


Конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка"

Сярод вучняў 5-11 класаў раёна праведзены конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка". Навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе.  Па выніках конкурса пераможцамі сталі вучаніцы 6 класа:

А.Барташэвіч (А. Куляшоў "Балада аб чатырох заложніках");

К. Серая (П.Броўка "Надзя-Надзейка").

   Дзяржаўнай установай дадатковай адукацыі "Карэліцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі" дзяўчынкі ўзнагароджаны Дыпломамі за ІІІ месца ў раённым этапе Рэспубліканскага творчага конкурса юных чытальнікаў "Жывая класіка: Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці - нацыянальны здабытак і гонар" ва ўзроставай гупе 5-6 класы.

Віншуем з перамогай! 


Конкурс эссе "Мы в ответе за Победу!"

Гулецкая Татьяна, учащаяся 7 класса, приняла участие в открытом конкурсе эссе "Мы в ответе за Победу!" в рамках патриотического проекта "Мужеством своим в бессмертие шагнувшим".


Смотр-конкурс на лучшую организацию спортивно-массовой и физкультурно-оздоровительной работы


Спаборніцтвы па валейболе

    Дзяржаўная ўстанова «Карэліцкі раённы ФСК” узнагародзіў каманду ДУА “Цырынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Дыпломам І ступені за першае месца ў спаборніцтвах па валейболе сярод дзяўчат 2004-2006 г.н. у праграме раённай спартакіяды “Каласок”.


Вынікі раённага этапа рэспубліканскага творчага

конкурса дзяцей і падлеткаў

«Выконваем законы дарог» намінацыя «Выраб»

У красавіку 2020 года вучань 4 класа Максімовіч Аляксандр прадставіў на конкурс сваю работу, якая адзначана Дыпломам І ступені сярод  2 узроставай катэгорыі.


Вынікі раённага этапа абласнога конкурса

 «Маё будучае – бяспека працы маіх бацькоў»

     У сакавіку 2020 года вучаніца 7 класа Шылко Таццяна прадставіла на конкурс  плакат «За бяспечную працу» у намінацыі  "Плакат".  Работа адзначана  Дыпломам І ступені


Конкурс на лучшую организацию  работы 

учреждений образования
По итогам работы за 2019 год учреждение образования стало Победителем районного конкурса на лучшую организацию работы в учреждениях образования в номинации "УПК"


Спаборніцтвы па валейболе

15 лютага 2020 г.  юнакі ўстановы адукацыі  прынялі  ўдзел у фінальных спаборніцтвах па валейболе сярод юнакоў 2004-2006 гадоў нараджэння у праграме раённай спартакіяды “Каласок”і занялі ІІ месца.


    Рашэннем Карэліцкага выканаўчага камітэта імя настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА "Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа" Казловай Т.У. занесена на Дошку Пашаны за значны ўклад у развіццё народнай гаспадаркі раёна ў 2019 годзе.

    Віншуем!


Конкурс "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь - 2020"


   23.01.2020 г. на базе ДУА "СШ №1 г.п.Карэлічы" прайшоў фінал раённага этапа конкурса прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь". Нашу ўстанову адукацыі прадстаўляла настаўнік геаграфіі вышэйшай катэгорыі Лабоцкая Ж.Я. Жанна Яўгеньеўна дастойна выступіла ў намінацыі "Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія". Узнагароджана Дыпломам упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама і сертыфікатам на суму 50.00 рублёў. 


Вынікі раённага этапа рэспубліканскага конкурса праектаў па эканоміі і беражлівасці "Энергамарафон"

   У снежні 2019 года вучні ІV класа Раеўская А., Грыговіч К., Богук А. прадставілі на конкурс калектыўную работу "Зберажом электраэнергію разам" ў намінацыі "Малюнак" . Работа адзначана Дыпломам І ступені (настаўнікі пачатковых класаў Мулярчык Т.К. і Палякова Т.І.)

___________________________________________________________________________________________________

Вынікі абласнога агляду-конкурсу кабінетаў рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі 

  З мэтай выяўлення эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці па стварэнні і выкарыстанні рэсурсаў  прадметных кабінетаў для фарміравання прадметных і метапрадметных  кампетэнцый вучняў, павышэння якасці адукацыі ў перыяд з ліпеня па снежань 2019 года Галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта  праведзены агляд-конкурс вышэйназваных кабінетаў. Па выніках конкурса ў намінацыі "Кабінет беларускай мовы і літаратуры" Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана настаўніца беларускай мовы і літаратуры Казлова Таццяна Уладзіміраўна.    


Вынікі ўдзелу ў раённым  конкурсе  сачыненняў "Пісьмо асабліваму дзіцяці"

         У рамках правядзення Тыдня талерантнасці (лістапад 2019) вучаніца VІІ класа Гулецкая Таццяна прыняла ўдзел у  раённым этапе сачыненняў "Пісьмо асабліваму дзіцяці". Работа адзначана Дыпломам ІІІ ступені (настаўнік рускай мовы і літаратуры Цеслік А.А.).

__________________________________________________________________________________________________

Вынікі 2 (раённага) этапа рэспубліканскай алімпіяды

Шчэрба Яўгеній, вучань ХІ класа, пераможца 2 этапа  рэспубліканскай алімпіады па гісторыі. Узнагароджаны Дыпломам І ступені.  Віншуем з перамогай!


Вынікі раённага этапа рэспубліканскай фларыстычнай выставы-конкурса творчых работ "Лёд.Кветкі.Фантазія" 

   Дыпломам ІІ ступені  адзначаны калектыўная работа вучняў ІV класа (настаўнік пачатковых класаў Мулярчык Т.К.) і работа Серай К. (кіраўнік аб'яднання па інтарэсах

"Умелыя ручкі"  Лазарчык Г.І.). 


Раённы этап ХХІІІ рэспубліканскай  выставы -конкурса д

каратыўна-прыкладной творчасці  вучняў "Калядная зорка"   

   Дыпломам ІІІ ступені адзначаны работы вучняў, якія займаюцца ў аб'яднанні па інтарэсах "Умелыя ручкі" (кіраўнік аб'яднання Лазарчык Г.І.)


IХ раённая навукова-практычная канферэнцыя педагогаў

"Асоба.Адукацыя.Грамадства"

06.11.2019 г. . на базе ДУА "СШ № 1 г.п. Карэлічы"  у  навукова-практычнай канферэнцыі прыняла ўдзел настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Шайбак Л.У. Людміла Уладзіміраўна падзялілася вопытам работы на тэму "Развіццё пазнавальнага інтарэсу ў вучняў V - ІХ класаў на вучэбных занятках па гісторыі праз выкарыстанне заданняў творчага характару" . Па выніках канферэнцыі  Шайбак Л.У. узнагароджана Дыпломам ІІІ ступені. 


Шуляк Дзмітрый, вучань VІ класа,

удзельнік рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы

10-11 кастрычніка 2019 г. праходзілі рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў "Шкаліада 2019".  Шуляк Дзмітрый, вучань VІ класа, прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы.


Раённыя спаборніцтвы па лёгкаатлетычным кросе ​

07.10.2019 г. каманда ўстановы адукацыі прыняла ўдзел  у раённых спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе сярод устаноў адукацыі 2-й групы. Каманда ўзнагароджана Дыпломам І ступені. 


   Раённы смотр-конкурс кабінетаў беларускай мовы і літаратуры

У  верасні 2019 г. праходзіў  раённы смотр-конкурс кабінетаў беларускай мовы і літаратуры. Па выніках конкурса кабінет  узнагароджаны Дыпломам І ступені. Віншуем з перамогай загадчыка кабінета Казлову Таццяну Уладзіміраўну.


Перамога ў раённых спаборніцтвах

па лёгкай атлетыцы "Шкаліада"

14 верасня 2019 г. каманда ўстановы адукацыі ўдзельнічала ў раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы "Шкаліада" сярод устаноў адукацыі 2 групы. Упраўленнем адукацыі Карэліцкага райвыканкама каманда ўзнагароджана Дыпломам І ступені.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.