Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Галоўныя падзеі 2018/2019 навучальнага года

Дата: 12 ноября 2018 в 09:19, Обновлено 13 января 2020 в 11:47

Фестиваль Риторики "Вперёд, к А.С. Пушкину!"

06.06. 2019 г. Учреждение образования "Гродненский государственный университет имени Янки Купалы" наградил Дипломом ІІІ степени Смелко Владислава Андреевича, учащегося 7 класс ГУО "Циринский УПК детский сад-средняя школа", победителя открытого фестива риторики "Вперёд, к А.С. Пушкину!" в конкурсе буктрейлеров к произведениям А.С. Пушкина.

Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы   

  Упраўленне адукацыі Карэліцкага райвыканкама ўзнагародзілі ДУА "Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа" Дыпломам за І месца ў раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы сярод устаноў 2-й групы.

Спаборніцтвы па баскетболу

16 мая 2019 г. юнакі  ўстановы адукацыі прынялі ўдзел  у раённых спаборніцтвах па баскетболу   3х3  сярод юнакоў па месцу жыхарства. Дзяржаўная ўстанова “Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб” узнагародзіла каманду юнакоў Дыпломам ІІ ступені за ІІ месца ў раённых спаборніцтвах па баскетболу 3*3 па месцу жыхарства сярод юнакоў 2004-2006 г.н.

  Віншуем з перамогай!   

Смотр-конкурс на лучшую организацию спортивно-массовой и физкультурно-оздоровительной работы

  Кореличский районный исполнительный комитет наградил коллектив физкультуры ГУО "Циринский УПК детский сад-средняя школа"  Грамотой за І место в смотре-конкурсе на лучшую организацию спортивно-массовой и физкультурно-оздоровительной работы в Кореличском районе по итогам работы за 2018 год среди учреждений образования второй группы.

Поздравляем!

Раённыя спаборніцтвы па настольным тэнісе

25 сакавіка вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у  раённых спаборніцтваў па настольным тэнісе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. Дзяржаўная ўстанова "Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб" ўзнагародзіла вучня 5 класа Гомза Уладзіслава Дыпломам І ступені за І месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод юнакоў 2005-2007 г.н., а вучня 5 класа Качкарык Мікіта Дыпломам ІІІ ступені за  ІІІ месца. ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод юнакоў 2005-2007 г.н. 

Віншуем!  

Конкурс "Я б у выратавальнікі пайшоў-2019"

23 сакавіка каманда ўстановы адукацыі праняла ўдзел у раённым этапе абласнога конкурсу "Я б у выратавальнікі пайшоў-2019". Карэліцкім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях каманда "Ну, пачакай!" узнагароджана Дыпломам за ІІІ месца

Віншуем!.

Вынікі раённых фінальных спаборніцтваў па валейболу

 ў праграме спартакіяды «Каласок» сярод юнакоў і дзяўчат.

23 лютага 2019 г.  праходзілі раённыя фінальныя спаборніцтвы па валейболу  ў праграме спартакіяды «Каласок» сярод юнакоў і дзяўчат. Каманда юнакоў і каманда дзяўчат  ДУА "Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа" узнагароджана Дыпломамі  ДУ “Карэліцкі раённы ФСК” за І месца.

Віншуем!

 Вынікі рэспубліканскага конкурсу творчых работ

"У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных..."

12 лютага 2019 г. вучаніца 5 класа Гомза Ніка была запрошана ва ўстанову "Дзяржаўны літаратурна-мемарыальны музей Якуба Коласа" на ўрачыстую цырымонію падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу творчых работ "У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных...", прымеркаванага да 100-годдзя паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка" і 95-годдзя паэмы "Новая зямля". На конкурсе дзяўчынка прадставіла малюнак "Раніца ў нядзельку" да паэмы "Новая зямля". У намінацыі "Выяўленчае мастацтва" наша вучаніца атрымала Дыплом ІІІ ступені, а таксама каштоўныя падарункі.

Віншуем!

Вынікі спаборніцтваў па біятлону

12 студзеня праходзілі раённыя спаборніцтвы па біятлону "Снежны снайпер". Каманда ДУА "Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа" узнагароджана Дыпломам упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама за ІІ месца сярод устаноў 2 групы.

Сярод прызераў вызначаны і вучні нашай школы: Каралько Арцём (Дыплом ІІ –ІІІ ступені), Гулецкая Анжаліка (Дыплом ІІ – ІІІ ступені), Шылко Таццяна (Дыплом ІІІ ступені).

Віншуем нашых пераможцаў!

Итоги проекта «Мы говорим о Пушкине»

  Чечет Зинаида Петровна, учитель русского языка и литературы  ГУО «Циринский учебно-педагогический комплекс детский сад – средняя школа» участвовала в республиканском конкурсе методических разработок для учителей русского языка и литературы «Душа в заветной лире…». В номинации  «Пушкинский урок языка»  за разработку урока  на тему «Тире между подлежащим и сказуемым» Зинаида Петровна награждена Дипломом 3 степени.

Поздравляем! 

Вынікі 3 этапа рэспубліканскай алімпіяды

 Адамушка Мацвей, вучань 11 класа, прызёр 2 этапа рэспубліканскай алімпіады па фізічнай культуры і здароўю, удзельнічаў у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіады і выступіў паспяхова. Па выніках алімпіады Адамушка Мацвей узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені Галоўнага ўпраўлення адукацыі  Гродзенскага аблвыканкама.

Віншуем з перамогай!

Конкурс на лепшы відэаролік “Новы год стукае ў акно”

У снежні 2018 года упраўленнем адукацыі Карэліцкага райвыканкама быў арганізаваны і праведзены раённы конкурс на лепшы відэаролік " Новы год стукае ў акно” у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".  ДУА “Цырынскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” прыняла ўдзел у дадзеным конкурсе і па выніках галасавання (365 галасоў, 32% усіх галасоў) узнагароджана Дыпломам І ступені ўпраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама.

Спаборніцтвы па валейболу

08 снежня 2018 г. у рамках шостага школьнага дня адбыліся спаборніцтвы па валейболу сярод юнакоў і  дзяўчат  у праграме раённай спартакіяды па месцу жыхарства. Каманда юнакоў  установы адукацыі заваявала І месца і ўзнагароджана ДУ "Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб" Дыпломам І ступені,  а каманда дзяўчат заваявала ІІ месца і ўзнагароджана ДУ "Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб" Дыпломам ІІ ступені.

Віншуем!  

Вынікі 2 этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Закончыўся 2 этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Вучні ўстановы адукацыі паспяхова  выступілі па грамадазнаўству і па фізічнай культуры і здароўю.

 Шчэрба Яўген, вучань 10 класа - 3 месца па грамадазнаўству

 Адамушка Мацвей, вучань 11 класа - 1 месца па фізічнай культуры і здароўю

 Шут Валерый, вучань 10 класа - 3 месца па фізічнай культуры і здароўю

 ВІНШУЕМ! МЫ ГАНАРЫМСЯ ВАМІ!

VIII  раённая навукова-практычная канферэнцыя 

«Асоба. Адукацыя. Грамадства» 

2 лістапада 2018 г. ў Карэлічах на базе сярэдняй школы №1 адбылася навукова-практычная канферэнцыя, у рабоце якой удзельнічалі настаўнікі ўстановы адукацыі Лабоцкая Жанна Яўгеньеўна (настаўнік геаграфіі) і Алексеевіч Таццяна Аляксандраўна (настаўнік біялогіі). Лабоцкая Ж.Я. узнагароджана Дыпломам І ступені, а Алексеевіч Т.А. Дыпломам ІІ ступені. Віншуем з перамогай!

Спаборніцтвы па стрытболу

01 лістапада 2018 г. прайшлі раённыя спаборніцтвы па стрытболу сярод дзяўчат. Каманда ўстановы адукацыі ўзнагароджана Упраўленнем адукацыі Карэліцкага райвыканкама Дыпломам за 1 месца сярод устаноў 2-й групы. Віншуем!

Перамога ў раённых спаборніцтвах

па лёгкай атлетыцы "Шкаліада"

14 верасня 2018 г. каманда ўстановы адукацыі ўдзельнічала ў раённых спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы "Шкаліада" сярод устаноў адукацыі 2 групы і заняла 2 месца. Упраўленнем адукацыі Карэліцкага райвыканкама каманда ўзнагароджана Дыпломам.  Віншуем з перамогай!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.