Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Апошні школьны званок

Дата: 31 мая 2019 в 11:21, Обновлено 1 июня 2019 в 11:32
338 просмотров

   30 мая 2019 г. ва ўстанове адукацыі была праведзена ўрачыстая лінейка, прысвечаная апошняму школьнаму званку.  На цырымоніі з цёплымі словамі ў адрас рабят выступілі многія госці гэтага важнага свята.

  Адамушка Наталля Мікалаеўна, дырэктар установы адукацыі, падвяла вынікі работы за год, выказала  словы падзякі вучням, якія дабіліся поспехаў у вучобе, у спорце, пажадала выпускнікам поспехаў пры здачы школьных экзаменаў, уручыла граматы вучням, якія дабіліся поспехаў у вучобе, спорце, а таксама ўручыла граматы настаўнікам, якія дабіліся поспехаў у рабоце, бацькам – за актыўны ўдзел у жыцці школы.

 Лабоцкая Жанна Яўгеньеўна, класны кіраўнік 11 класа, выразіла ўдзячнасць рабятам за стараннасць у вучобе і за актыўны ўдзел у жыцці класа.

Мулярчык Таццяна Канстанцінаўна, першая настаўніца гэтых рабят, напомніла ім, якія яны былі, калі пераступілі парог нашай школы.

 З пажаданнямі поспеху ў далейшым дарослым жыцці выступілі ганаровыя госці - Пянькоўская Ірына Леанідаўна, старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, дырэктар КСУП “Цырын-Агра” Янкоўскі Аляксандр Мікалаевіч, старшыня Цырынскага сельскага Савета Гомза Аксана Віктараўна, заслужаны настаўнік БССР Сачыўка Пётр Паўлавіч.

Шуляк Святлана ад асобы ўсіх бацькоў выпускнікоў пажадала поспеху ў маючых адбыцца выпускных іспытах.

   Па традыцыі выступілі і самыя юныя вучні – першакласнікі.

  Выпускнікі выступілі са словамі падзякі ў адрас усіх настаўнікаў, бацькоў  і работнікаў школы.

    У канцы лінейкі рабяты выпускнога і 9 класаў станцавалі школьны вальс, і для 5 выпускнікоў прагучаў самы галоўны, развітальны, журботны і радасны адначасова апошні званок.

  Права даць апошні школьны званок было даручана выпускніку 11 класа Адамушка Мацвею і вучаніцы 1 класа Кастусік Вікторыі.

   Свята прадоўжылі вучні ўсіх класаў канцэртам-віншаваннем.

  Уперадзе нашых выпускнікоў чакае здача школьных экзаменаў, ЦТ, паступленне ў другія вучэбныя ўстановы. Ад усёй душы жадаем ім упэўненасці ў сябе, удачнай здачы іспытаў, самарэалізацыі, дасягнення пастаўленых мэт.

У добры шлях, дарагія выпускнікі!

Фотарэпартаж са свята

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.