-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Экскурсія ў г. Мінск
27 сакавіка для вучняў 5-11 класаў была арганізавана экскурсія ў г. Мінск. На працягу ўсяго падарожжа ад аг. Цырын да нашай сталіцы экскурсавод расказваў пра населеныя пункты, міма якіх мы праязджалі, пра іх гісторыю, адметнасць, сучаснасць. Спачатку мы адправіліся з экскурсіяй на кандытарскую фабрыку “Камунарка”. У актавай зале прадпрыемства нас пазнаёмілі з гісторыяй узнікнення шакаладных цукерак, з гісторыяй стварэння кандытарскай фабрыкі “Камунарка”, з перспектывай развіцця прадпрыемства, з кандытарскімі вырабамі, прадэманстравалі фільм аб дзейнасці прадпрыемства, напомнілі аб патрабаваннях санітарных правіл і норм. Адбылася дэгустацыя свежапрыгатоўленых цукерак. Затым усе экскурсанты надзелі санітарную адзежу – халат, шапачку, тапачкі, і адправіліся ў вытворчыя цэхі.
У час экскурсіі ўбачылі зачарованы працэс вырабу цукерак, шакалада, вафляў, даведаліся, як фасуецца прадукцыя. У канцы экскурсіі ўсе атрымалі салодкія падарункі.
Наведванне кандытарскай фабрыкі стала захапляльным падарожжам, якое нікога не аставіла абыякавым.
Фотрэпартаж аб экскурсіі на кандытарскую фабрыку
У гэты ж дзень вучні нашай школы наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Мы палюбаваліся на незвычайны выгляд будынка, затрымаліся каля помніка першаму кнігадрукару Беларусі – Францыску Скарыне.
Экскурсія праходзіла па трох этажах бібліятэкі. У час агляднай экскурсіі па бібліятэцы вучням прадэманстравалі чытальны білет, расказалі, як стаць чытачом, аб кніжным фондзе. Рабяты пазнаёміся з гісторыяй бібліятэкі, з яе мастацкім афармленнем, тэхнічным аснашчэннем, архітэктурнымі асаблівасцямі будынка, зазірнулі ў чытальныя залы. Таксама ім расказалі, як дастаўляюцца кнігі ад кнігасховішчаў да чытачоў. Экскурсавод прадэманстравала, як карыстацца картатэкай са звычайнымі картачкамі, а таксама з дапамогай камп’ютара. На першым этажы экскурсавод звярнула ўвагу на гранітны шар, які сімвалізуе каштоўнасць ведаў, бясконцасць пазнаваемага свету, прапанавала дзецям дакрануцца да шара, які круціўся, і загадаць жаданне. Усе з задавальненнем дакрануліся да шара.
Усіх здзівіў незвычайны шкляны пол. Не ўсе адважыліся ступіць на яго, хаця экскурсавод расказала пра яго трываласць. З агляднай пляцоўкі на 23 этажы рабяты палюбаваліся панарамай г. Мінск з вышыні больш 73 м.
Экскурсія ўсім спадабалася. У будучым многія стануць чытачамі гэтай бібліятэкі.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by