Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сустрэча з работнікамі МНС

Дата: 21 марта 2019 в 12:32, Обновлено 22 марта 2019 в 10:55
354 просмотра

   21 сакавіка 2019 г. Шоўк Анатоль Анатольевіч, намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню сустрэўся з вучнямі 11 класа.  з мэтай прафарыентацыйнай работы. Анатоль Анатольевіч расказаў пра спецыфіку работы ратавальнікаў, аб асноўных правілах прыёму ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі  "Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі», які з'яўляецца адным з вядучых сілавых ВНУ нашай краіны, аб уступных выпрабаваннях, якія трэба прайсці, каб стаць курсантам дадзенай установы. Было адзначана, што універсітэт  валодае высокім навуковым патэнцыялам, мае сучасную навукова-даследчую базу, найноўшае эксперыментальнае абсталяванне. Рабяты даведаліся аб працаўладкаванні пасля заканчэння навучальнай установы,  аб магчымасцях, якія раскрывае атрыманая прафесія, якія напрамкі дзейнасці ў далейшым можа абраць курсант.

 У юнакоў паўстала мноства пытанняў аб прахадным бале, патрабаваннях адносна фізічнай падрыхтоўкі, умовах пражывання курсантаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.