-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Класная гадзіна "Дзяржаўныя сімвалы маёй краіны"
12 мая 2023 года з навучэнцамі малодшых класаў была праведзена класная гадзіна "Дзяржаўныя сімвалы маёй краіны", прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
У ходзе мерапрыемства дзеці пашырылі веды аб сімвалах нашай краіны, якія ўвасабляюць суверэнітэт і нацыянальнае адзінства Беларусі. Успомнілі, як яны ўзніклі, для чаго патрэбна дзяржаўная сімволіка, што азначае кожная частка герба, які сэнс нясуць у сабе тры колеры беларускага сцяга, у якіх выпадках гучыць гімн і як правільна паводзіць сябе пры яго гучанні і выкананні. Пасля чаго рабяты адказалі на пытанні віктарыны.
Падводзячы вынікі занятку, вучні зрабілі вывад, што трэба заўсёды заставацца патрыётамі сваёй краіны. А ведаць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь-гэта абавязак кожнага грамадзяніна нашай краіны.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by