Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзіцячы аздараўленчы лагер «Усмешка». Дзень чацвёрты

Дата: 30 марта 2023 в 18:18, Обновлено 31 марта 2023 в 18:30
Автор: Мохань Ж. И.
96 просмотров

       Чацверты дзень у лагеры “Усмешка” пачаўся з мінуткі бяспекі “Правілы паводзін на вуліцах і дарогах”, у ходзе якой рабяты ўспомнілі, як сябе паводзіць на  дарогах і на вуліцах у сельскай і гарадской мясцовасці.

У гэты ж дзень вучні ўстановы адукацыі і выхаванцы лагера “Усмешка” пабывалі з экскурсіяй у г. Ліда. Экскурсія пачалася з замка Гедыміна. Экскурсавод расказаў аб гісторыі стварэння замка, аб яго ролі  як збудаванні абараняльнага характару, аб абнаўленні замка.  Рабяты пазнаёміліся з выставачнымі экспазіцыямі, размешчанымі ў башнях замка.

Экскурсанты наведалі літаратурны аддзел Лідскага гісторыка-мастацкага музея, дзе пазнаёміліся з жыццём паэта Валянціна Таўлая.

Ад дома Таўлая вучні адправіліся  ў адзіны ў Беларусі Лідскі раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры "Спадчына", які прадстаўляе спадчыну беларускай традыцыйнай культуры і народных рамёстваў. Рабяты змаглі не толькі ўбачыць выставу вырабаў народных майстроў, але і прыняць самы непасрэдны ўдзел у іх стварэнні. Прама ў цэнтры працуюць ганчары, майстры па кераміцы, саломапляценні, вязанні, вышыўцы, валенні з воўны, вырабе пісанак, ткацтву. Змаглі паспрабаваць зрабіць муку, дзякуючы жорнам.

Далей навучэнцы малодшых класаў мелі магчымасць актыўна і прыемна адпачыць у парку забаў «Лімпапо», які размясціўся ў гандлёвым цэнтры «Кантынент». Дзецям вельмі спадабалася  паласа перашкод з шарыкавым басейнам. Рабяты змаглі праверыць свае фізічныя здольнасці, патрэніравацца ў спрыце і паказаць, наколькі яны смелыя і адважныя. Спадабаўся дзецям і вяровачны парк з перашкодамі.

     Навучэнцаў старэйшых класаў чакала сустрэча з ААТ «Лакафарба», у ходзе якой рабяты пазнаёміліся з прадукцыяй завода, з выкарыстаннем гэтай прадукцыі ў розных галінах вытворчасці.

      На гэтым падарожжа скончылася. Стомленыя, але задаволеныя і шчаслівыя вярталіся дадому. Гонар за сваю любімую краіну перапаўняла дзіцячыя сэрцы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.