-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Інтэлектуальная гульня “Разам гуляем, па-беларуску размаўляем”
22 лютага вучні V-VІІІ класаў паказалі свае веды па беларускай мове і літаратуры у час правядзення інтэлектуальнай гульні “Разам гуляем, па-беларуску размаўляем”. Спаборнічалі дзве каманды: каманда дзяўчынак “Валошкі” і каманда хлопчыкаў “Сузор’е”.
У працэсе гульні камандам неабходна было прайсці праз наступныя этапы: “Размінка”, “Прыгадаем” (па выяве назваць прадмет па-беларуску), “Перакладаем” (перакласці сказы з рускай мовы на беларускую), “Тлумачым” (растлумачыць сэнс прапанаваных беларускіх слоў), “Запамінаем” (пасля прагляду відэароліка “Родная мова – тое, што нас яднае” назваць як мага больш беларускіх слоў), “Ужываем” (растлумачыць значэнне фразеалагізмаў і падабраць адпаведнікі з рускай мовы), “Пазнаём” (па прапанаваных на воблаку слоў назваць твор і яго аўтара).
У гульні перамагла каманда хлопчыкаў “Сузор’е”. Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаўТелефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by