Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны шостага школьнага дня

Дата: 11 февраля 2023 в 17:03, Обновлено 12 февраля 2023 в 16:31
Автор: Мохань Ж. И.
134 просмотра

    11 лютага 2023 года ў рамках шостага школьнага дня каманда юнакоў ІХ-ХІ  класаў ДУА “Цырынская сярэдняя школа” прыняла ўдзел у раённых  спаборніцтвах па ваенна-прыкладной гульні “ЗІМОВЫ РАЗВЕДАТЛОН-2023”, прысвечаных памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Гродзеншчыны, якія прайшлі на базе раённага рэсурснага цэнтра па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Наша каманда паказала выдатныя рэзультаты ў стральбе, паспяхова справілася з заданнямі па арыентаванні на мясцовасці. Каманда ўстановы адукацыі ўзнагароджана Дыпломам  за І месца.

   Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у эстафеце здароўя “Наша спартыўная раніца”. Зборныя каманды 1-4 класаў спаборнічалі ў спрыце, трапнасці і лоўкасці. Для дзяцей былі падрыхтаваны цікавыя і займальныя эстафеты. Програма ўключала ў сябе спартыўныя конкурсы і эстафеты: "Патрапі мячом ў кола", "Перадай мяч", "Перакаці шарык хакейнай клюшкай", "Вядзенне мяча" і інш.

Усе ўдзельнікі спартландыі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. Для вучняў ІХ-ХІ класаў арганізаваны спаборніцтвы па валейболе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.