-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Навіны шостага школьнага дня
У рамках шостага школьнага дня 28 студзеня 2023 года вучні ІХ-Х класаў прынялі ўдзел у віртуальнай экскурсіі “Памяці ахвяр Халакоста” да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста. Падчас мерапрыемства рабяты больш дэталёва пазнаёміліся з паняццямі “халакост”, “генацыд”, “антысемітызм”. Здзяйсняючы экскурсію па “фабрыках смерці” Еўропы і Беларусі, вучні пазнаёміліся з жудаснымі фактамі жахлівага фашысцкага рэжыму знішчэння людзей часоў Другой сусветнай вайны. Усе ўдзельнікі мерапрыемства выказалі агульнае меркаванне аб тым, што кожнаму жыхару Беларусі неабходна ведаць і памятаць гісторыю Халакоста, рабіць ўсё магчымае, каб гэтая жудасная катастрофа ніколі не паўтарылася. Рабяты выказалі сцвярджэнне, што ў гэты дзень увесь цывілізаваны свет павінен схіліць галаву перад ахвярамі варварскіх акцый нацыстаў, якія сталі трагічным пралогам Халакоста.
Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Сям’я і кніга”. Палякова Т.І. расказала, што сям’я - гэта крыніца любові, павагі, салідарнасці, тое, без чаго цяжка існаваць чалавеку. Рабяты ўспомнілі прыказкі пра сям’ю, адгадвалі загадкі. Дзяцей пазнаёмілі з выставай кніг, якія чыталі ў дзяцінстве мамы, таты, бабулі і дзядулі.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by