Школа Актыўнага Грамадзяніна
У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” 26 студзеня 2023 года ў VIII- XІ класах прайшла дыялогавая пляцоўка “ Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі - сучаснасць і будучыня нашай эканомікі». Мэтавая ўстаноўка дыялогавай пляцоўкі: праз знаёмства з дасягненнямі беларускіх вучоных, дзейнасць “Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка” павысіць цікавасць вучняў да навуковай дзейнасці.
Адкрыла сустрэчу Шайбак Людміла Уладзіміраўна, класны кіраўнік ХІ класа. Людміла Уладзіміраўна прадставіла вучням госця дыялогавай пляцоўкі – Машэя Мікіту Аляксандравіча, стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі, старшыню Пастаяннай камісіі па пытаннях законнасці, правапарадку і дэпутацкай этыкі моладзевага парламента пры Баранавіцкім Савеце дэпутатаў, сакратара пярвічнай арганізацыі Баранавіцкага гарадскога камітэта Баранавіцкай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".
У інфармацыйным блоку ШАГ 1 “Мы даведваемся” Людміла Уладзіміраўна пазнаёміла ўдзельнікаў з тэмай правядзення адзінага дня інфармавання і са зместам інфармацыйных блокаў. Звярнула ўвагу вучняў на тое, што маладое пакаленне павінна рабіць усё магчымае, каб наша Беларусь квітнела і развівалася.
Мікіта Аляксандравіч расказаў вучням пра інавацыйныя тэхналогіі, прыярытэтных накірунках развіцця інавацый у нашай краіне, значымасці навуковых адкрыццяў для паўсядзённага жыцця, падтрымцы маладых вучоных і адоранай моладзі з боку дзяржавы. Пастаянна звяртаўся да вучняў з прапановай, каб маладыя людзі былі актыўнымі грамадзянамі Беларусі, удзельнічалі ў розных праектах і акцыях. Адзначыў, што Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк – гэта рэальная дзяржаўная падтрымка адораных вучняў для развіцця іх здольнасцей, тэхнічнай творчасці. Асаблівую ўвагу надаў алімпіяднаму руху па вучэбных прадметах і навуковай дзейнасці сярод вучняў школ. Расказаў пра свае навуковыя адкрыцці, як стаў стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі. З цікавасцю расказаў вучням пра жыццё сучаснай моладзі, пра яе грамадскую дзейнасць, пра валанцёрскі рух. Заклікаў рабят менш часу праводзіць ў гаджэтах, а займацца лепш даследчай дзейнасцю. Прывёў прыклады праектаў маладых людзей у рамках конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.
У рамках Шага 2 “Мы разважаем” вучні актыўна ўключыліся ў абмеркаванне інфармацыі, якая была атрымана ў Шагу1. Вучні падзяліліся сваімі ведамі аб навейшых распрацоўках у вобласці інфармацыйных тэхналогій. Адзначылі, што сярод асаблівых дасягненняў – айчынныя камп’ютары вытворчасці “Гарызонт”. Такую тэхніку паставілі ўжо і на рабочы стол Прэзідэнта замест устройства вядомага заходняга брэнда. Расказалі пра свае поспехі ў раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, навукова-практычных канферэнцыях. Пацікавіліся, якім чынам адбываецца падтрымка адоранай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь. Мікіта Аляксандравіч давёў да вучняў інфармацыю аб тым, як на ўзроўні дзяржавы ажыццяўляецца падтрымка адораных дзяцей, расказаў пра тое, як трапіць у Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк і аб рэальнасці яго выпускнікам паступіць у вышэйшыя навучальныя ўстановы без экзаменаў з 2023 года. Падзяліўся сваімі ўражаннямі ад адпачынку ў лагеры “Зубронак” у дзіцячым узросце ўсяго за 60 рублёў, расказаў пра матэрыяльную дапамогу за перамогу ў навуковай дзейнасці ў памеры 300 рублёў, а цяпер яна складае 30 базавых велічынь.
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі мерапрыемства, вучні выказалі думку аб актуальнасці дыялогавай пляцоўкі. Класны кіраўнік адзначыла, што мэта дзяржаўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь – стварэнне ўмоў для паспяховай сацыялізацыі і эфектыўнай самарэалізацыі моладзі, якаснае развіццё патэнцыялу моладзі і яго выкарыстанне ў інтарэсах развіцця краіны. У Беларусі зроблена шмат для таго, каб маладыя людзі былі ўпэўнены: яны патрэбныя сваёй краіне, менавіта тут ёсць магчымасць кожнаму рэалізаваць сябе. У рамках дадзенага этапу вучні прынялі рашэнне наведаць з экскурсіяй у час вясновых канікул Нацыянальную Акадэмію навук Беларусі, прыняць удзел у раённым аглядзе інавацыйнай і тэхнічнай творчасці вучняў і работнікаў установы адукацыі вобласці.