Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў Мірскі замак

Дата: 25 января 2023 в 19:48, Обновлено 26 января 2023 в 22:41
Автор: Мохань Ж. И.
112 просмотров

 25 студзеня  2023 года  вучні 1-6 класаў наведалі з экскурсіяй  Мірскі замак. За час экскурсіі рабяты наведалі 4 лакацыі: паўночны корпус замка, паўднева-заходнюю вежу, турэмны склеп, брамную вежу,  агледзелі замак звонку, прагуляліся па ўнутраным дворыку, падняліся па вузкай лесвіцы на адну з абарончых вежаў, прайшліся па галерэях, якія злучаюць вежы паміж сабой. Экскурсаводы пазнаёмілі з гісторыяй стварэння замка, з гісторыяй роду князёў Радзівілаў. Вакол Мірскага замка распаўсюджана шмат легенд і рабяты з вялікай цікавасцю даведаліся пра гэта ў экскурсавода. У адной з залаў вежы-музея дзеці ўбачылі рыцарскія даспехі з крыламі, у якія апраналіся рыцары ў Рэчы Паспалітай у 17 стагоддзі. Абаронцы Мірскага замка насілі такія адзенні і праводзілі рыцарскія паядынкі. Усім было вельмі цікава, і кожны адкрыў для сябе нешта новае і незнаёмае.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.