-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Інфармацыйная гадзіна “2023 год – год міру і стварэння”
19 студзеня 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшла інфармацыйная гадзіна “2023 год – год міру і стварэння”. У час правядзення інфармацыйнай гадзіны класныя кіраўнікі звярнулі ўвагу на той факт, што напярэдадні Новага года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка аб'явіў 2023 год Годам міру і стварэння. Прэзідэнт адзначыў: «Наш гістарычны выбар - незалежная, моцная і квітнеючая Беларусь».
Мір, суверэнітэт і незалежнасць для беларускага народа з'яўляюцца адной з найвышэйшых каштоўнасцяў. Менавіта беларускі народ, які на працягу многіх стагоддзяў марыў аб сваёй суверэннай дзяржаве, які прайшоў і вытрымаў вялікую колькасць выпрабаванняў і войнаў, як ніхто іншы разумее і шануе мірнае неба, упэўненую будучыню і незалежнасць сваёй дзяржавы.
Увага вучняў была засяроджана і на тым, што адной з найважнейшых рыс беларускага народа з'яўляецца міралюбства і добрасуседства. Аднак з даўніх часоў беларусам не аднойчы даводзілася адстойваць права на жыццё і існаванне, бараніцца ад знешняй агрэсіі (у часы Вялікага Княства Літоўскага, Айчыннай вайны 1812 года, Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945гг.).
Сучасная Рэспубліка Беларусь – гэта мірная, суверэнная і незалежная дзяржава, а праца народа накіравана на стварэнне і далейшае развіццё нашай краіны. Мы па праве можам ганарыцца дасягненнямі нашых суайчыннікаў.
Інфармацыйная гадзіна была завершана словамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: «Мы павінны ясна разумець: незалежнасць краіны - клопат кожнага з нас. Калі мы жадаем жыць на сваёй зямлі, сваім розумам і працай, па сваіх законах і традыцыях, калі мы жадаем быць адзінымі гаспадарамі на зямлі Беларусі, жыць у міры, супакоі і дабрабыце, то ўсе і кожны павінны зразумець: клопаты краіны, зберажэнне яе незалежнасці - гэта наша агульная справа».
Вучням было прапанавана пытанне: Што вы можаце зрабіць для таго, каб жыць у мірнай краіне? Адказ наступны: працаваць на карысць нашай малой Радзімы і ўсёй краіны, памятаць і захоўваць дасягненні нашых продкаў, памнажаць іх, а таксама дасягаць новых вяршыняў у развіцці беларускай дзяржавы і грамадства. Толькі мірнай працай і стварэннем мы захаваем моцную і незалежную Рэспубліку Беларусь.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by