Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ва УК "Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей" і народны гісторыка-краязнаўчы музей "Дзеці ліхалецця" ў ДУА "Наваельненская сярэдняя школа"

Дата: 23 декабря 2022 в 18:38, Обновлено 27 декабря 2022 в 05:30
Автор: Мохань Ж. И.
89 просмотров

      23 снежня вучні 10-11 класаў  у рамках пілотнага праекта наведалі УК "Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей" і народны гісторыка-краязнаўчы музей "Дзеці ліхалецця" ў ДУА "Наваельненская сярэдняя школа".

       У гісторыка-краязнаўчым музеі прадстаўлена экскурсія на тэму "Станаўленне і развіццё дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі". Вучні папоўнілі свае веды па дадзенай тэме, узгадалі асноўныя этапы фарміравання гістарычных форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі,  паглыбілі свае веды па пытаннях грамадска-палітычнага становішча  беларускіх зямель у складзе Полацкага, Тураўскага княстваў, Кіеўскай Русі, Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, пра дзейнасць дзяржаўных асоб на тэрыторыі Беларусі.

      У музеі "Дзеці ліхалецця" вучні пачулі ад кіраўніка музея Тамары Уладзіміраўны Крывень гісторыю пра лёсы дзяцей камуністаў-палітычных эмігрантаў,  якія 21 чэрвеня 1941 года прыбылі з Масквы на адпачынак  у санаторый "Наваельня". Кіраўнік музея расказала, як  пачыналася  і праходзіла Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі Наваельні. Вучні з цікавасцю разглядвалі  макет гарадскога пасёлка ў перадваенны час,даведаліся,  якім быў пасёлак раней.  З цікавасцю слухалі расказ Тамары Уладзіміраўны пра лёсы  дзяцей  у пасляваенны час.

    

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.