Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Другі дзень Тыдня роднай мовы

Дата: 20 сентября 2022 в 20:15, Обновлено 22 сентября 2022 в 03:27
Автор: Мохань Ж. И.
94 просмотра

       Другі дзень Тыдня роднай мовы прайшоў займальна і цікава. Вучні 5-8 класаў паспрабавалі свае сілы ў конкурснай праграме “ФЭСТ”. Каманды “Васількі” і “Рамонкі” паказалі свае веды ў заданнях тэматычнага характару: фальклоры, спадчыне, этнаграфіі, традыцыях беларусаў.

      Неацэнны скарб, які дастаўся нам ад нашых бацькоў і дзедаў  - родная беларуская мова. У рамках тыдня  беларускай мовы ў ДУА “Цырынская сярэдняя школа”  для вучняў пачатковых класаў быў праведзены турнір знаўцаў "Таямніцы роднай мовы". З вялікай цікавасцю вучні ўспрынялі прапанаваныя  ім заданні. Яны адгадвалі словы, гулялі ў перакладчыкаў, тлумачылі фразеалагізмы, расшыфроўвалі прыказкі.  А колькі радасці прынёс ім конкурс "Загадкі з роднай хаткі”! Вельмі зацікавіў вучняў  і конкурс “Музей народнага побыту”. Нечакана для саміх  вучняў аказалася, што яны ведаюць шмат  прадметаў, якімі карысталіся нашы продкі, ведаюць іх  назвы і прызначэнне.  Цікава акунуцца ў мінулае!  Напрыканцы  мерапрыемства вучні зрабілі для  сябе выснову:  мова беларуская – прыгожая, велічная, мілагучная, і нам, беларусам, трэба размаўляць  толькі на сваёй мове, ведаць яе, берагчы яе і любіць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.