-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Ганаровая лінейка, прысвечаная 2022-2023 навучальнаму году
1 верасня – гэта заўсёды асаблівае, хвалюючае свята. Гэта – самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіць школьны парог. Гэта – свята апошняга першага званка для выпускнікоў. Гэта – свята і для тых, хто зробіць чарговы крок па доўгай, але такой цікавай, поўнай адкрыццяў школьнай дарозе. У гэты дзень ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў і новаму вучэбнаму году.
Настаўнікі, вучні, бацькі і госці з асаблівай цеплынёй сустракалі першакласнікаў, якіх павядзе ў цудоўную краіну ведаў іх першая настаўніца Палякова Таццяна Іванаўна. Вядучы напоўніў, што 2022 год у Рэспубліцы Беларусь абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Урачыстае мерапрыемства пачалося з уносу Дзяржаўнага сцягу Рэспублікі Беларусь.
Дырэктар установы адукацыі Адамушка Наталля Мікалаеўна павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам новага навучальнага года і пажадала добрых вынікаў і дасягненняў у вучобе.
Павіншаваць рабят з пачаткам новага навучальнага года прыйшлі ганаровыя госці: Шэўка Ала Уладзіміраўна, намеснік начальніка галоўнага упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама, Алексіевіч Міхаіл Мікалаевіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце дзяржаўнага прадпрыемства “Лукі-Агра”, Гомза Аксана Віктараўна – старшыня Цырынскага сельскага выканаўчага камітэта, пратаіерэй Алег Сушко – настаяцель праваслаўнай царквы ў вёсцы Цырын.
Ад дзяржаўнага прадпрыемства “Лукі-Агра” і ад вучняў 11 класа першакласнікі атрымалі падарункі. Свой наказ першакласнікам ад імя бацькоў дала Іванчык Ганна Пятроўна.
Галоўная падзея гэтага святочнага дня - першы званок. Залівісты яго перазвон нагадаў усім, што пара ў школу, за парты. Пасля ўрачыстай часткі дзеці разышліся па класах на першы ўрок.
Пажадаем усім навучэнцам выдатных адзнак, творчасці і цікавых падзей у новым навучальным годзе, а педагогам і бацькам - мудрасці і цярпення!
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by