-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Дзіцячы летні аздараўленчы лагер «Усмешка». Дзень трынаццаты
15 ліпеня 2022 года ў час хвілінкі здароўя «Мая асабістая гігіена» рабяты з цікавасцю гулялі, слухалі і адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны "Мы за здаровы лад жыцця", а затым расказвалі, што яны ведаюць аб гігіене і якія правілы асабістай гігіены неабходна ўсім выконваць. Напрыканцы, рабяты абяцалі строга выконваць правілы асабістай гігіены.
Удзельнічаючы ў акцыі “Дапамагаць – значыць быць шчаслівым!”, выхаванцы дапамаглі работнікам установы адукацыі ва ўборцы тратуарных дарожак.
У другой палавіне дня рабяты адправіліся на экскурсію ў Цырынскі Дом культуры, прынялі ўдзел у караоке-шоу “Заспяваем песні беларускія!”. Навучэнцы ўспомнілі словы беларускіх песень, а затым праспявалі іх «жывым» гукам пад акампанемент баяна.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by