Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзіцячы летні аздараўленчы лагер «Усмешка». Дзень шосты

Дата: 6 июля 2022 в 18:38, Обновлено 6 июля 2022 в 18:49
Автор: Мохань Ж. И.
119 просмотров

06.07.2022

         У час хвілінкі здароўя «Свежае паветра важна для здароўя» рабяты даведаліся, што свежае паветра неабходна для развіцця дзіцячага  мозгу! Недахоп кіслароду прыводзіць да значнага пагаршэння самаадчування. Недахоп кіслароду прыводзіць да хуткай стамляльнасці. Для добрага самаадчування і паспяховай дзейнасці неабходна знаходжанне на свежым паветры мінімум 3 гадзіны ў дзень і ў праветраным памяшканні падчас сну. Штодзённыя прагулкі - эфектыўны метад гартавання арганізма. Пад уплывам паветраных ваннаў не толькі павышаецца тонус нервовай, дыхальнай і стрававальнай сістэм.  

         Для рабят была арганізавана гадзіна беларускіх народных гульняў, у ходзе якой яны пазнаёміліся з новымі гульнямі і паўдзельнічалі ў іх, якія садзейнічалі развіццю хуткасці рэакцыі, спрытнасці, назіральнасці.

         У гэты ж дзень  навучэнцы  наведалі з экскурсіяй  сельскую бібліятэку, дзе для іх быў праведзены патрыятычны ўрок “Ганарыся тым, што маеш”.

         У другой палавіне дня дзеці ўдзельнічалі ў гульні “Поле цудаў” па тэме “Святы,  традыцыі і абрады беларусаў”.

Фотарэпартаж

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.