Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фестываль "Таленты твае, школьная краіна!"

Дата: 30 мая 2022 в 22:37, Обновлено 1 июня 2022 в 15:00
Автор: Мохань Ж. И.
115 просмотров

30 мая 2022 года  ва ўстанове адукацыі прайшоў фестываль "Таленты твае, школьная краіна!" пад дэвізам "Гонар нашай школы - твой гонар". У пачатку праграмы падведзены вынікі акцыі "Здай макулатуру-зберажы дрэва". Пераможцамі акцыі сталі вучні 8 класа - І месца, вучні 9 класа - ІІ месца, вучні 6 класа- ІІІ месца.  На фестывалі прысутнічалі будучыя першакласнікі - выхаванцы рознаўзроставай групы. Рабяты  паказалі наколькі яны артыстычныя і старанныя дзеці. Гледачы падарылі ім дружныя апладысменты за танец "Усмешка" і  інсцэніроўку "Сучасная школа".   Цудоўныя музычныя нумары падрыхтавалі вучні пачатковай школы. Першакласнікі павіншавалі вучняў 4 класа з заканчэннем пачатковай школы. Выхавальнікі Пашкевіч Т.В. і Качкарык С.М. уручылі  будучай першай настаўніцы Паляковай Т.І. пашпарт групы.  Класны кіраўнік 4 класа Палякова Т.І. уручыла пашпарт 4 класа іх будучаму класнаму кіраўніку Шылко Г.У.   Вучні 5 класа прадставілі на фестывалі танцавальны нумар. Вучні 6 класа выступілі з агітбрыгадай "Дарогаю дабра". Вучні 8 класа сарвалі апладысменты гледачоў за сцэнкі "Падрыхтоўка да здачы экзамену" і " Першае выпрабаванне". На развітанне вучні 9 класа спелі цудоўную песню  пра лета.  Выступленні рабят паказалі наколькі яны артыстычныя і талантлівыя  вучні. Вядучыя  праграмы вучаніца 8 класа Серая К. і настаўніца англійскай мовы Шылко Г.У. павіншавалі яшчэ раз усіх прысутных з заканчэннем навучальнага года. Пажадалі, каб кола талентаў у нашай школе толькі павялічвалася. Закончылася святочная праграма  флэшмобам "Наша Радзіма",  у якім актыўны ўдзел прынялі ўсе прысутныя: бацькі, дзеці і педагогі. Добрага і цікавага адпачынку ўсім у час летніх канікул!

Фотарэпартаж

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.