Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школа Актыўнага Грамадзяніна ў ІХ класе . Сустрэча з памочнікам пракурора Карэліцкага раёна Юркевіч А.П.

Дата: 19 мая 2022 в 19:07, Обновлено 23 мая 2022 в 10:01
Автор: Мохань Ж. И.
112 просмотров

У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна”  19 мая 2022 года ў ІХ класе прайшоў музейны ўрок з удзелам памочніка пракурора Карэліцкага раёна Юркевіч А.П. па тэме “Вынікі і ўрокі вайны. Памяць пра вайну”.

У інфармацыйным блоку ШАГ 1  “Мы даведваемся” настаўнік гісторыі Шайбак Людміла Уладзіміраўна пазнаёміла  ўдзельнікаў з тэмай правядзення дня інфармавання і са зместам інфармацыйных блокаў. Дадзены блок прадугледжваў актуалізацыю ведаў вучняў аб выніках вайны, асноўных крыніцах і фактарах перамогі, судовых працэсах над ваеннымі нямецка-фашысцкімі злачынцамі і ўшанаванні  памяці загінуўшым воінам, партызанам і падпольшчыкам  на тэрыторыі Беларусі, а таксама  на тэрыторыі  былога Савецкага Саюза, на тэрыторыі   краін Еўропы.

Прадстаўлены ўвазе вучням цікавыя  відэаматэрыялы аб правядзенні Нюрнбергскага працэсу над ваеннымі злачынцамі, а таксама судовым працэсе па справе аб злачынствах, здзейсненых нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі, які праходзіў у Мінску.

       У рамках Шага 2 “Мы разважаем” вучні актыўна ўключыліся ў  абмеркаванне інфармацыі, якая была атрымана ў Шагу 1. Вучні назвалі факты, якія канкрэтызуюць прычыны перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне.Выказалі свае меркаванні наконт таго, што знос і апаганьванне помнікаў савецкім воінам у Еўропе - гэта спроба перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, якая можа прывесці да адраджэння фашызму. Даказалі актуальнасць слоў  з паэмы “Рэквіем”   на сучасным этапе.

       У правядзенні  інфармацыйнай гадзіны  прыняў  удзел намеснік пракурора Карэліцкага раёна Юркевіч Аляксандр Паўлавіч. Аляксандр Паўлавіч адзначыў, што Год гістарычнай памяці праходзіць у Беларусі пад знакам захавання гістарычнай спадчыны і праўды аб усіх перыяд жыцця беларускага народа. Не сакрэт, што сёння гістарычная памяць беларусаў падвяргаецца атакам і розным фальсіфікацыям. У сацыяльных сетках можна ўбачыць розныя фэйкі пра нашу гісторыю, многія факты выкладваюцца не на карысць нашай краіны. Аб’ектам становяцца нашы каштоўнасці, гістарычнае права на суверэнітэт.І, як паказвае практыка, гэты паток абману только павялічваецца, ствараючы дадатковыя пагрозы развіццю беларускай дзяржавы і грамадства.  У связі з гэтым  у Беларусі прыняты закон  “Аб генацыдзе  беларускага народа”. Пажадаў вучням быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, бо маладому пакаленню прыйдзецца прадоўжыць добрыя справы беларусаў па будаўніцтве мірнай, свабоднай і незалежнай Беларусі.

 У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” наведаны гісторыка-краязнаўчы музей установы адукацыі. Разгледжаны матэрыялы экспазіцыі "Жыві  і помні". Вучні ўзнавілі ў памяці матэрыялы вызвалення Карэліцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопннікаў.  Адзначана,  што перамога над фашысцкай Германіяй  далася  савецкаму народу непамерна вялікай цаной. Вялізарныя ахвяры панесла  Беларусь, якая страціла  ў вайне  каля трох млн. жыхароў.

Разгром германскага фашызму і японскага мілітарызму аказаў велізарнае ўздзеянне  на далейшы ход сусветнага развіцця, стаў важным пераломным рубяжом у лёсе ўсяго чалавецтва. Склаліся новыя ўмовы для барацьбы народаў за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Умацаваліся пазіцыі  прагрэсіўных, дэмакратычных, міралюбівых сіл, паскорыўся  працэс распаду каланіяльнай сістэмы.  Вынікам перамогі краін антыгітлераўскай кааліцыі стала ўзнікненне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН) – міжнароднай арганізацыі, створанай для падтрымання міру, бяспекі і развіцця супрацоўніцтва паміж усімі краінамі свету. У падпісанні Статута ААН  26 чэрвеня 1945 г. прымала ўдзел і дэлегацыя ад БССР.  

 Каб памяць аб подзвігах людзей у гады вайны не меркла, настаўніца прапанавала вучням  напісаць, як шануюць памяць аб загінуўшых падчас вайны ў іх сям'і, у іх населеным пункце.

Фотарэпартаж

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.