-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Квэст-гульня "Вялікая Перамога"
У рамках акцыі "Беларусь памятае" з вучнямі пачатковых класаў праведзена квэст-гульня "Вялікая Перамога", якая ўрачыста пачалася з песні "Дзень Перамогі". Атрымаўшы маршрутны ліст, дзе ўказвалася месца знаходжання пэўнай станцыі, вучні адправіліся ў падарожжа. Рабяты пабывалі ў ролі "сапёраў" - неабходна было "размініраваць міннае поле", адказваючы на пытанні, якія размешчаны ўсярэдзіне "гранаты". На станцыі "Радысты" разгадалі рэбусы на ваенную тэматыку. З задавальненнем паказалі свой спрыт і лоўкасць на станцыі "Марш-кідок". З пачуццём гонару і вялікай адказнасцю збіралі "пасылку" для адпраўкі на "фронт". А вось станцыя "Прывал" выклікала ў вучняў асаблівую цікаўнасць і актыўнасць. Адгадаўшы назву ваеннай песні, вучні пачыналі спяваць яе ў такт мелодыі. Адчувалася, што пад час гульні вучні нібыта сапраўды прайшлі сцяжынкамі Вялікай Перамогі. За актыўны ўдзел у гульні ўсе вучні атрымалі ў падарунак бутаньерку, якая была таксама зроблена самімі вучнямі - сімвал міру і маладосці.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by