-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Навіны шостага школьнага дня
У рамках шостага школьнага дня вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальнай гульні-падарожжы "Герб, сцяг і гімн - свяшчэнныя атрыбуты дзяржавы". Падарожжа адбывалася па станцыях. На станцыі "Мая Радзіма-Беларусь" разгадаўшы крыжаванку вучні ўспомнілі сталіцу нашай краіны, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, назвы абласцей, вядомых беларускіх пісьменнікаў, асноўны закон Рэспублікі Беларусь- Канстытуцыю. На станцыі "Сімвалы Беларусі" вучні сустрэліся з Васілінкай, якая прапанавала скласці з літар дзяржаўныя сімвалы краіны, рашыць філфорд. Паспяхова вучні знайшлі сцяг і герб Беларусі сярод сімвалаў другіх дзяржаў. Узнавілі ў правільнай паслядоўнасці гімн Рэспублікі Беларусь і дружны спелі яго. Прапанаваны ролік "Сімвалы Беларусі" дапамог вучняў узнавіць у памяці значэнне кожнага сімвала на дзяржаўным гербе. У канцы падарожжа самыя актыўныя вучні былі ўзнагароджаны медалямі за правільныя адказы.
Вучні цімураўскага атрада "Клопат" актыўна далучыліся да абласной валанцёрскай акцыі "Ветэран". У рамках акцыі адпраўлены поштай віншавальныя паштоўкі малалетняму вязню Шэйман Н.А. з вёскі Валокі, пажылым і адзінока пражываючым людзям. Асабістыя віншаванні прыняў Сачыўка П.П., малетні вязень; ветэраны педагагічнай працы Барэйка Н.Д., муж якой прайшоў праз выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны; Манько А.В., Чэчат З.П. удзельнікам вайны якіх быў бацька.
Вучні ІІ - ІХ класаў прынялі ўдзел у раённых спаборніцтвах па футболе.
Вучні V-VІІІ класаў прынялі ўдзел у кінаакцыі "Ідзі і глядзі". Кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні арганізаваны прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма "Вялікая Айчынная вайна".
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by