-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Мітынг, прысвечаны 77-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
На тэрыторыі Цырынскага сельскага савета, каля помніка ў аг. Цырын, 06 мая 2022 года, ў рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь помніць" вучні і педагогі ДУА "Цырынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа", прадстаўнікі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, сельскага выканаўчага камітэта, ДП “Лукі-Агра”, жыхары аг. Цырын, работнікі культуры прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 77 гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Са святочным віншаваннем выступіў Чычкан Яўгеній Мікалаевіч, намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, дырэктар “Лукі-Агра” Гавіна Мікалай Аляксандравіч, Гомза Аксана Віктараўна, старшыня Цырынскага сельскага савета, настаяцель храма святога Архангела Міхаіла вёскі Цырын Карэліцкага благачыння пратаіерэй Сушко Алег.
На мітынгу выступілі вучні з пранікнёнымі вершамі пра той страшны час, было сказана шмат глыбокіх слоў, ад якіх на вачах з'яўляліся слёзы. У рамках акцыі "Героі маёй сям'і" вучні падрыхтавалі партрэты сваіх прадзядуль і прыйшлі з імі на мітынг.
Памяць загінуўшых ушанавана хвілінай маўчання. Прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі да помніка і на месцах воінскіх пахаванняў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by