Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Урок Памяці ў ІХ-Х класах

Дата: 6 мая 2022 в 23:11, Обновлено 7 мая 2022 в 07:20
Автор: Мохань Ж. И.
141 просмотр

Урок памяці "Нам гэты мір завешчана берагчы" наведала Гомза А.В., старшыня Цырынскага сельскага выканаўчага камітэту. Звяртаючыся да маладога пакалення, Аксана Віктараўна расказала аб тым, што тэма вайны кранула і яе сям'ю. Яе дзядуля і бабуля  былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, шмат расказвалі пра страшнае ваеннае ліхалецце. Падкрэсліла, чаму так важна шанаваць гісторыю, аддаваць даніну памяці продкам. Напомніла вучням, што гарантам нашага сённяшняга і заўтрашняга шчасця з'яўляецца наша Айчына, пагэтаму наш святы абавязак - зберагчы мір на роднай зямлі, зрабіць усё магчымае, каб наша краіна квітнела і прыгажэла. Падчас урока размова  ішла пра генацыд беларускага народа, уклад беларусаў у перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, гераічную спадчыну як найважнейшы складнік гістарычнай памяці. На працягу ўрока праводзілася паралель паміж падзеямі мінулай вайны ў маштабе ўсёй краіны і малой радзімы вучняў - Карэліцкага раёна. Пры раскрыцці тэмы пра партызанскі рух у гады вайны, вучні ўспомнілі звесткі пра партызанскі атрад Золатава, які дзейнічаў на тэрыторыі Цырынскага сельсавета. Пастаянна гучалі словы пра тое, што памяць аб той страшнай вайне, якая закранула кожную беларускую сям'ю, трэба захоўваць, праносячы праз пакаленне. Вучні выказалі свае думкі аб тым, што яны могуць зрабіць для захавання гістарычнай памяці. Старшакласнікі прапанавалі наведваць музеі, даглядаць памятныя месцы, дапамагаць ветэранам і вязням, слухаць аповеды сваіх дзядуль, якія могуць расказаць пра герояў вайны, праводзіць урокі памяці і самае галоўнае- расказваць праўду пра вайну новым пакаленням, каб трагедыя не паўтарылася. Памяць аб тых, хто загінуў на вайне была ўшанавана хвілінай маўчання.

Фотарэпартаж

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.