Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ШАГ у 5-7 класах. Класная гадзіна "Культура маёй краіны і я!"

Дата: 30 апреля 2022 в 00:49, Обновлено 5 мая 2022 в 00:55
Автор: Мохань Ж. И.
150 просмотров

З мэтай рэалізацыі праекта “ШАГ” з вучнямі 5-7 класаў 29 красавіка 2022 года праведзена класная гадзіна “Культура маёй краіны і я”.  Вучні папоўнілі веды пра знешнюю і ўнутраную культуру чалавека, даведаліся,   з чаго складаецца культура нашай краіны і як яны з ёй звязаны, якая іх роля ў захаванні культурнай і гістарычнай спадчыны краіны. Пазнаёміліся з Кодэксам аб культуры, які быў прыняты ў Беларусі ў  2016 годзе і з’яўляецца адзіным у свеце.

У працэсе гульні “Збяры пазлы” вучні ўспомнілі найбольш значымыя культурныя аб’екты нашай краіны. Таксама ўвага вучняў была засяроджана  на культуры Беларусі як сусветнай спадчыне,  на фестывалях і буднях, святах і звычаях беларусаў, на культурных сталіцах Беларусі.

Напрыканцы з вучнямі праведзена віктарына “Мая Беларусь”, у ходзе якой самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі вучань 6 класа Максімовіч Аляксандр і вучань 7 класа Каралько Аляксандр.

Завяршылася мерапрыемства праслухоўваннем і абмеркаваннем прытчы “Культура”.   Вучні зразумелі, што захаваць культурную і гістарычную спадчыну краіны можна толькі сумеснымі намаганнямі. 

Фотарэпартаж

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.