Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школа Актыўнага Грамадзяніна ў ІХ класе

Дата: 21 апреля 2022 в 16:39, Обновлено 22 апреля 2022 в 16:47
Автор: Мохань Ж. И.
98 просмотров

У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” 21 красавіка 2022 года ў ІХ класе прайшла чарговая інфармацыйная гадзіна “Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў”.

У інфармацыйным блоку ШАГ 1  “Мы даведваемся” настаўнік гісторыі Шайбак Людміла Уладзіміраўна пазнаёміла  ўдзельнікаў з тэмай правядзення дня інфармавання і са зместам інфармацыйных блокаў. Дадзены блок прадугледжваў актуалізацыю ведаў вучняў аб беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён”, вызваленні Мінска і выгнанні  нямецка-фашысцкіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі, узаемадзеянні партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва з войскамі Чырвонай Арміі.

Акрамя інфармацыі, Людміла Уладзіміраўна прадставіла вучням цікавы  відэаматэрыял “Мінск – горад-герой. Шлях вызвалення”, які дапоўніў  карціну мінулых падзей ваеннага часу  матэрыяламі  гераізму байцоў Чырвонай  Арміі, партызан, падпольшчыкаў і мірнага насельніцтва па вызваленни тэрыторыі Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў.

       У рамках Шага 2 “Мы разважаем” вучні актыўна ўключыліся ў  абмеркаванне інфармацыі, якая была атрымана ў Шагу 1. Вучні вялі дыскусію па  наступных пытаннях:

  • Якую ролю ў вызваленні Беларусі адыгрывалі партызаны і падпольшчыкі?
  • Якую задачу вырашала «рэйкавая вайна» падчас Беларускай наступальнай аперацыі?
  • Якія асноўныя вынікі аперацыі «Баграціён» і яе ваенна-палітычнае значэнне?

У ходзе рэалізацыі ШАГа  3 “Мы дзейнічаем”  падведзены вынікі інфармацыйнай гадзіны. Адзначана,  што беларуская наступальная аперацыя “Баграціён” па сваіх маштабах, колькасці сіл, што ўдзельнічалі ў ёй, з’яўляецца адной з самых буйных  не толькі ў Вялікай Айчыннай , але і ў Другой сусветнай вайне. У ходзе паспяховага завяршэння аперацыі “Баграціён” фактычна спыніла сваё існаванне адна з самых  моцных груповак вермахта – група армій “Цэнтр”, страты якой былі непамерна вялікімі. Баявыя дзеянні партызанскіх атрадаў і брыгад набылі шырокі размах на ўсёй тэрыторыі рэспублікі, і ў першую чаргу на галоўных шляхах адступлення гітлераўскіх войск. Актыўна ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі  падпольшчыкі і насельніцтва. Яны стваралі групы для назірання за прамысловымі прадпрыемствамі і пабудовамі, якія захопнікі планавалі знішчыць. Дом урада, будынак ЦК КП(б), Дом афіцэраў і многія прадпрыемствы ў Мінску  былі выратаваны толькі дзякуючы  сумесным намаганням  перадавых часцей, што ўварваліся ў горад, і мясцовых падпольшчыкаў.

 Каб бліжэй пазнаёміць  вучняў з матэрыяламі вызвалення Беларусі ад германскіх захопнікаў, прапанавана вучням падрыхтаваць паведамленне аб тым, як адбывалася вызваленне  Карэліцкага раёна.

Фотарэпартаж 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.