ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА Ў VІІІ-Х КЛАСАХ
У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” 24 сакавіка 2022 года ў VIII- X класах прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “Беларусь – краіна міру, сяброўства і добрасуседства”.
Мэтавая ўстаноўка інфармацыйнай гадзіны: грунтуючыся на дакладных фактах і дакументах, якія характарызуюць бягучую грамадска-палітычную сітуацыю, сфарміраваць у вучняў уяўленні аб міралюбівай знешняй і ўнутранай палітыцы Рэспублікі Беларусь.
На мерапрыемстве прысутнічалі Краўчук Наталля Уладзіміраўна, упраўляючы справамі Цырынскага сельскага выканаўчага камітэта і Карзан Іван Генадзьевіч, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні ва ўстанове адукацыі.
Падчас занятку разглядаліся тры інфармацыйныя блокі.
У інфармацыйным блоку ШАГ 1 “Мы даведваемся” настаўнік гісторыі Шайбак Людміла Уладзіміраўна пазнаёміла ўдзельнікаў з тэмай правядзення адзінага дня інфармавання, са зместам інфармацыйных блокаў. Звярнула ўвагу вучняў на тое, што актуальнасць правядзення адзінай інфармацыйнай гадзіны абумоўлена тым, што цяпер, на жаль, з'яўляюцца спробы фальсіфікацыі, маніпуляцыі фактамі, якія адносяцца да падзей ва Украіне. Сёння мы з'яўляемся сведкамі падзей, якія сталі наступствам палітыкі розных дзяржаў у дачыненні да Беларусі, Расіі і нашага найбліжэйшага суседа і брацкага народу Украіны.
Акрамя інфармацыі, Людміла Уладзіміраўна прадставіла вучням цікавыя відэаматэрыялы, якія дапоўнілі матэрыял інфармацыйнай гадзіны. Вучням прапанавана паглядзець фрагмент інтэрв'ю Вадзіма Францавіча Гігіна, старшыні праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды", кандыдата гістарычных навук, дацэнта, відэа "Беларускія ваенныя забяспечваюць бяспеку межаў", відэафрагмент Урачыстай цырымоніі падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндума.
У рамках Шага 2 “Мы разважаем” вучні актыўна ўключыліся ў абмеркаванне інфармацыі, якая была атрымана ў Шагу1. Вялі дыскусію па наступных пытаннях:
- Якімі словамі пачынаецца Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь? Пра што гавораць гэтыя словы?
- Як вы разумееце словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Калі мы хочам захаваць краіну ў гэты востры перыяд мы павінны займацца кожны сваёй справай?"
- Для чаго ствараюцца фэйкавыя навіны? Як іх распазнаць?
- Як кожны з нас можа змяніць свет да лепшага? Што дапаможа нам зладзіцца з любой бядой? З чаго пачынаецца адзінства народа?
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” падведзены вынікі інфармацыйнай гадзіны. Адзначана, што ў сучасны час мы жывём у інфармацыйным грамадстве, якое актыўна развіваецца, калі патокі інфармацыі становяцца ўсё больш насычанымі і кожнаму грамадзяніну важна разумець, як арыентавацца ў гэтым патоку, якую інфармацыю лічыць дакладнай. Для таго, каб умець выбраць з вялізнага патоку інфармацыі дакладную, вучням прапанаваны памяткі: «Правяраем дакладнасць і надзейнасць інфармацыі», «На што неабходна звярнуць увагу пры чытанні навін (як распазнаць фэйкі)», "Як аддзяліць факты ад меркаванняў у медыя" "Памятка па бяспецы ў сетцы","Памятка для праверкі фотаздымкаў у сетцы".
Прынята рашэнне на вясенніх канікулах стварыць інтэрактыўныя плакаты аб міры, сяброўстве і ўзаемадапамозе.