Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіная інфармацыйная гадзіна ў I-VII класах

Дата: 24 марта 2022 в 19:24, Обновлено 26 марта 2022 в 09:44
Автор: Мохань Ж. И.
140 просмотров

       24 сакавіка 2022 года для вучняў I–ІV класаў прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна па тэме "Кожны з нас у адказе за мір на вялікай планеце", а для вучняў 5 - 11 класаў была арганізавана і праведзена адзіная інфармацыйная гадзіна "Беларусь - краіна міру, дружбы і добрасуседства".

    Актуальнасць правядзення інфармацыйнай гадзіны абумоўлена тым, што ў цяперашні час з'яўляюцца спробы фальсіфіцыі, маніпуляцыі фактамі, якія адносяцца да падзей ва Украіне.

     Размова на інфармацыйнай гадзіне ішла пра дабро і зло, мір і варожасць.  Абапіраючыся на дакладныя факты і дакументы, якія характарызуюць бягучую грамадска - палітычную сітуацыю, класныя кіраўнікі стварылі ўмовы для фарміравання ў навучэнцаў уяўлення аб міралюбівай знешняй і ўнутранай палітыцы Рэспублікі Беларусь, падкрэслілі, што наша рэспубліка робіць усё магчымае для вырашэння ваеннага канфлікту.

    Рабяты ўспомнілі словы Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, якія паказваюць імкненні беларусаў у адносінах да людзей іншых краін: «Мы, беларусы, мірныя людзі!».

     Класныя кіраўнікі пад час размовы арганізавалі работу на разуменне вучнямі сэнсу слова «мір». Беларусы хочуць  міру на зямлі, бо помняць, які глыбокі след  вайна пакінула нашаму народу. Наша краіна страціла кожнага трэцяга жыхара ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Беларускі народ свята шануе памяць загінуўшых. На тэрыторыі нашай краіны ўзведзена больш за 8,5 тысяч мемарыялаў, помнікаў і рукатворных курганоў Славы.

   Сімвалам міру на нашай планеце з’яўляецца белы голуб. Класныя кіраўнікі раздалі вучням папяровыя галубы, рабяты напісалі на іх свае пасланні аб міры і прымацавалі галубоў на макет зямнога шара.

    Напрыканцы размовы рабяты выказвалі свае меркаванні на пытанне “Як захаваць мір?". Асноўны вывад: трэба  жыць па законах дабра і справядлівасці, суадносіць свае інтарэсы з інтарэсамі сваіх таварышаў. Ад нашай дружбы многае залежыць. Нават, у нейкай ступені, мір на нашай планеце. І тады ў нашым агульным доме-Беларусі-заўсёды будзе мір і спакой.

Фотарэпартаж

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.