Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адзіны ўрок «Аб чым звоняць званы Хатыні?"

Дата: 22 марта 2022 в 19:18, Обновлено 23 марта 2022 в 10:21
Автор: Мохань Ж. И.
277 просмотров

     22 сакавіка ў нашай установе адукацыі для вучняў 1-10 класаў прайшоў адзіны ўрок «Аб чым звоняць званы Хатыні?", прысвечаны 79-й гадавіне трагедыі ў Хатыні.

    Год гістарычнай памяці, якім у Беларусі абвешчаны 2022 год, пройдзе пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды аб усіх перыядах жыцця беларускага народа.

   У ходзе ўрока ўзгадалі трагічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да беларускага народу. 22 сакавіка 1943 года-дзень, адзначаны адным з самых трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень вёска Хатынь у Беларусі была знішчаная нямецкімі карнікамі. 149 жыхароў вёскі, у тым ліку 75 дзяцей, былі спалены жыўцом. Трагедыя Хатыні і тысяч вёсак і гарадоў з такім жа лёсам-гэта несуціхальны боль у сэрцы беларусаў.

    Урок прайшоў на высокай эмацыянальнай ноце. Літаратурныя і музычныя творы, тэматычныя прэзентацыі, відэаролікі стваралі атмасферу разумення трагедыі і спагады нявінным ахвярам. Нікога з прысутных не пакінула абыякавым тэма адзінага ўрока. Тое, што было пачута, не пройдзе бясследна і застанецца ў юных сэрцах дзяцей. З гісторыі варта здабываць урокі. Яна папярэджвае будучыя пакаленні, што такія трагедыі не павінны здарацца на зямлі.

    Навучэнцы і педагогі ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Фотарэпартаж

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.