Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школа Актыўнага Грамадзяніна ў 5-7 класах

Дата: 18 марта 2022 в 22:24, Обновлено 20 марта 2022 в 22:29
Автор: Мохань Ж. И.
99 просмотров

18 сакавіка ў рамках класнай гадзіны для вучняў 5–7-х класаў прайшло чарговае пасяджэнне па тэматычным блоку “Я і прырода”.

         Вучні,разгадаўшы воблака слоў, вызначылі тэму размовы – “Прырода”. Адказалі, што беларусы называюць сваю Радзіму зямлёй пад белымі крыламі, краем сініх азёр. Вызначылі, што сімваламі Беларусі з'яўляюцца васілёк, бусел, зубр.

         Пры аналізе праблемнай сітуацыі "Ці патрэбны камары?" вучні прыйшлі да высновы, што за парушэнне законаў прыроды чалавек расплачваецца сваім здароўем. І выратаванне бачаць у тым, што трэба падпарадкавацца законам прыроды і адмовіцца ад спажывецкіх адносін да яе.  

         Затым вучні здзейснілі віртуальны экалагічны рэйд па сваёй мясцовасці і выявілі, ці захоўваюць яны і яе жыхары законы экалогіі. Аказалася, што не заўсёды. У ходзе прагляду відэароліка пра раку Сэрвач, якая працякае каля аграгарка Цырын, даведаліся, якія змены адбыліся з ракой на працягу апошніх гадоў.  Далей дзеці выступалі ў ролі эколагаў - вырашалі, чым практычна можна дапамагчы рацэ. Інтэрактыўны прыём "Дыван ідэй" дапамог знайсці патрэбныя рашэнні. Вучні вызначыліся з прыродаахоўнымі мерапрыемствамі, якія могуць рэалізаваць на практыцы, каб дапамагчы рацэ выжыць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.