-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА Ў ІХ КЛАСЕ
У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” 17 сакавіка 2022 года ў ІХ класе прайшла чарговая інфармацыйная гадзіна па тэме "Формы і метады барацьбы падпольшчыкаў”.
Падчас занятку акцэнт быў зроблены на тых аспектах дзейнасці беларускіх падпольшчыкаў, якія раней не разглядаліся на ўроках па вучэбных прадметах "Сусветная гісторыя" і "Гісторыя Беларусі". Вучні прааналізавалі і паказалі на гістарычнай карце дзейнасць найбольш актыўных і масавых антыфашысцкіх арганізацый, назвалі формы і метады падпольнай барацьбы на акупаванай тэрыторыі. Вучнямі былі падрыхтаваны кароткія паведамленні аб легендарнай акцыі па знішчэнні аднаго з вышэйшых нацысцкіх бонз-гаулятара Вільгельма Кубэ.
У канцы занятку вучні адзначылі, што падпольная барацьба была важнай часткай усенароднага супрацілення нямецка-фашысцкім акупантам і набыла шырокі размах. Зрываючы перавозкі нямецкіх войскаў, баявой тэхнікі і боепрыпасаў, беларускія падпольшчыкі і партызаны аказалі значную дапамогу Чырвонай Арміі ў разгроме гітлераўцаў пад Масквой.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by