-
-
- Сістэма ваенна-патрыятычнага выхавання ў Гродзенскай вобласці
- Нарматыўна-прававое забеспячэнне
- Прафарыентацыйная работа
- Што трэба ведаць вучням аб праходжанні ваеннай службы
- Мерапрыемствы, праведзеныя ва ўстанове адукацыі
- Каляндар дзяржаўных святаў, святочных дзён, памятных і святочных дат у 2022/2023 навучальным годзе
- Памяць і боль беларускай зямлі
-
-
-
Гульня-віктарына “Зліваюцца гукі ў словы…”.
24 лютага з вучнямі V- VII класаў ў рамках Тыдня роднай мовы праведзена гульня-віктарына “Зліваюцца гукі ў словы…”. У гульні ўдзельнічалі каманда VI класа (“Званочкі”) і каманда V, VII класаў (“Зорачкі”). Спачатку ўвага вучняў была скіравана на песню “Гаворка беларуская” ў выкананні ансамбля “Бяседа”. На працягу гульні вучні прайшлі праз этапы: “Прыгадваем”, “Перакладаем”, “Тлумачым”, “Ужываем”, “Цытуем”. Удзельнікі гульні праявілі сябе ў ролі лінгвістаў, узбагацілі свой слоўнікавы запас.
Перамагла каманда “Зорачкі”. Самай актыўнай была вучаніца V класа Гіль Яна.
Віншуем пераможцаў!
Мерапрыемства завяршылася песняй “Спадчына” на словы Янкі Купалы.
Телефоны: 8-01596-75-6-62, +375-033-685-14-75, 8-01596-75-6-39
Email: cirin@edu-korelichi.by