Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Квэст-гульня “Край наш – дзівосны прыстанак загадак і цудаў…”.

Дата: 22 февраля 2022 в 13:55, Обновлено 23 февраля 2022 в 19:55
229 просмотров

22 лютага 2022 года ў рамках Тыдня роднай мовы каманда вучняў VIII класа (“Бусляняты”) і каманда вучняў IX класа (“Зубраняты”) спаборнічалі ў квэст-гульні “Край наш – дзівосны прыстанак загадак і цудаў…”. Кожная каманда на пачатку гульні атрымала маршрутныя лісты і выяву карты Беларусі. У ходзе гульні вучні пабывалі ў гасцях казачных персанажаў і міфічных істот, выконвалі разнастайныя заданні. На кожным прыпынку пасля выканання заданняў каманда атрымлівала каляровы фрагмент адной з абласцей Беларусі.

Вучні паспяхова справіліся з большасцю заданняў, тым самым паказаўшы грунтоўныя веды па беларускай мове, літаратуры і гісторыі. Каманда “Бусляняты” набрала большую колькасць балаў. Напрыканцы вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Віншуем каманду “Бусляняты” з перамогай, і ўсіх удзельнікаў гульні з Міжнародным днём роднай мовы!

Фотарэпартаж

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.